2007-03-05 13:57:34

Мiтрапалiт Кiрыл выказаў сваё меркаванне з нагоды правядзення гэй-парада ў Маскве.


Старшыня Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага патрыярхата РПЦ мiтрапалiт Смаленскi i Калiнiнградскi Кiрыл выказаў упэўненасць у тым, што заходнiя палiтыкi не будуць здольныя прымусiць мэра Масквы Юрыя Лужкова дазволiць правядзенне ў расейскай сталiцы гэй-парада.
“Я ўпэўнены, што ў Лондане не атрымаецца зрабiць нацiск на мэра Масквы, якi мае вельмi моцную пазыцыю па гэтаму пытанню”, - заявiў мiтрапалiт Кiрыл у аўторак на канфярэнцыi ў Маскве, каментуючы ўзнiкшы канфлiкт памiж Юрыям Лужковым i арганiзатарамi гэй-парада.
Аднак ён выказаў таксама ўпэўненасць у тым, што Страсбургскi суд, куды арганiзатары парада гомасэксуалiстаў падалi скаргу супраць маскоўскага мэра, прыйме рашэнне ў падтрымку сэкс-меншасцяў, i менавiта такая пазыцыя мiжнароднага грамадства, па меркаванню мiтрапалiта, з’яўляецца “сапраўдным выклiкам” для Расii.
“Нiхто не заклiкае судзiць гэтых няшчасных людзей, дыскрымiнаваць iх. Але ўзнiкае пытанне: цi маюць права Цэрквы настойваць на абароне ад прапаганды гомасэксуалiзма, бо гей-парад з’яўляецца менавiта такой прапагандай”, - падкрэслiў мiтрапалiт Кiрыл.
Ён нагадаў, што ў некаторых еўрапейскiх гарадах, чыi ўлады дазваляюць падобныя мерапрыемствы, забаронена праводзiць Крыжовы шлях. Такiм чынам, на думку мiтрапалiта, “прапаганда граха дазволена, а прапаганда рэлiгiйных вартасцяў у мультыкультурных грамадствах павiнна абмяжоўвацца толькi асабiстым жыццём”.
Па меркаванню кiраўнiка Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага патрыярхата РПЦ, для хрысцiянаў надыйшоў час супольна заявiць аб сваёй пазыцыi па дадзенаму пытанню. “Бо можа так атрымацца, што толькi мусульмане будуць баранiць традыцыйныя вартасцi, пры гэтым да iх голаса па розных нагодах прыслухоўваюцца нават болей, чым да голаса хрысцiянскiх Цэркваў”, - адзначыў мiтрапалiт Кiрыл.







All the contents on this site are copyrighted ©.