2007-03-05 13:39:25

Біскуп Казімір Ныч Варшаўскім Мітрапалітам


Папа Бэнэдыкт 16 назначыў яго новым варшаўскім мітрапалітам. Новы арцыбіскуп Польскае сталіцы мае 57-м гадоў. Дагэтуль быў ардынарыям кашалінска-калабжэскае дыяцэзыі.
Біскуп Ныч нарадзіўся 1-га лютага 1950-га году ў Старэй Всі каля Асьвенціма. Сьвятарскія сьвядчыны прыняў 20-га мая 1973-га году. У 1988-м годзе памёршы Папа Ян Павал ІІ назначыў яго біскупам-памочнікам кракаўскага мітрапаліта. У моманце назначэньня меў толькі 38-м гадоў. Ад трох гадоў ёсьць біскупам кашалінска-калабжэскае дыяцэзыі. У сьнежні 2004-га году быў выбраны членам Пастаяннае Рады Эпіскапскае Канфэрэнцыі Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.