2007-03-05 13:41:00

Непадалёк ад сталіцы Тайланду адкрыўся Цэнтр Папы Яна Паўла 2. Ён будзе займацца вывучэннем і распаўсюджаннем сацыяльнай дактрыны Сусветнае Царквы, навучаннем і выдавецкай дзейнасцю.


На цырымоніі пры адкрыцці Цэнтра і пры ім бронзавага помніка Папу Яну Паўлу 2-му прысутнічаў ганаровы госць -- прэзідэнт Папскай рады "Справядлівасць і мір" кардынал Ренато Марціно. Урачыстасць , зарганізаваная братамі з ордэну святога Габрыеля, удалася на славу. Як і многае з таго, што робяць законнікі ва Ўніверсітэце У спення Багародзіцы- гэта і клопат пра навучальны працэс для 20 тысяч студэнтаў з 70 краін Азіі, выдавецкая дзейнасць, арганізацыя канферэнцый і пілігрымак. Кардынал Марціно ў прысутнасці іншых ганаровых гасцей - біскупаў краіны, прадстаўнікоў улады, членаў дыпламатычнага корпуса, а таксама некалькіх буддыйскіх лідараў, павіншаваў тайландцаў з адкрыццём Цэнтра і прадставіў выданне кароткага кіраўніцтва аб сацыяльным навучанні Царквы, падрыхтаваным якраз Папскаю радаю, якою кіруе Яго Экселенцыя. Назва жанру такога дакуманту - Кампендыум (мы якраз перадаем яго таксама на нашых хвалях па панядзелках). У ім гаворыцца аб такіх фундамантальных каштоўнасцях, як годнасць і свабода асобы чалавека, грамадскае дабро і салідарнасць. Цяпер перад новым Цэнтрам Яна Паўла 2 стаіць задача перакласці Кампендыўм на тайскую мову. Навучальны курс уключае вывучэнне энцыклік і іншых дакумантаў ды выказванняў, якія пакінуў чалавецтву ў спадчыну Папа Ян павел 2-гі.







All the contents on this site are copyrighted ©.