2007-03-03 11:22:28

Дэлегацыя Святога Пасаду рыхтуецца да афіцыйнага візіту ў В'етнам. Па плане, ён пройдзе з 5 па 12 сакавіка.


У праграме - сустрэчы з кіраўнікамі гэтай азіяцкай краіны, у ліку якіх - супрацоўнікі МЗС
і дзяржаўнага Камітэта па справах рэлігій. Ватыканскія госці сустрэнуцца з членамі В'етнамскай біскупскай Канфярэнцыі. Вернікі ўсіх дыяцэзій В'етнама таксама запрасілі прэлатаў з Рыму да сябе.
Мэта - нармалізацыя дыпламатычных адносінаў між здвюма дзяржавамі, а таксама абмеркавання праблем жыцця каталіцкай Царквы В'етнама. Ватыканскую дэлегацыю ўзначаліць намеснік сакратара Аддзела па сувязях з дзяржавамі монсіньёр Пьетро Паралін. Яго суправаджаюць супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана монсіньёр Луіс Монтэмайер і супрацоўнік Кангрэгацыі Эвангелізацыі народаў монсіньёр Барнабі Нгуэн Ван Фуонг.








All the contents on this site are copyrighted ©.