2007-03-03 11:22:55

Адпаведнасць літургічнай норме - праблема зноў узнікае ў сувязі з рытамі Неакатэхуменальнага Руху. Лацінскі Патрыярх Ерусаліму Мішэль Саббах накіраваў зварот да яго членаў.


Яшчэ ў 2005 годзе прэфект Кангрэгацыі Багаслужэння і таямніцаў кардынал Фрэнсіс Арінзэ востра ставіў пытанне аб надта вольных вырозваннях між адпраўленнем Літургіі членамі Неакатэхуменальных грамад. Тады ватыканскі дзеяч прыклікаў свецкіх трымацца нормаў, якія выкладае і адабрае Царква ў сваіх літургічных кнігах, і не ўносіць сваіх зменаў. Аднак, відаць, не ўсе прыслухаліся да гэтага закліку. Цяпер патрыярх Ерусаліму зноў піша ў сваім пасланні да неакатэхуменаў:-
" Мы ўдзячныя за вашу прысутнасць ў некаторых нашых парафіях, за прапаведванне Эвангелля і дапамогу нашым вернікам. Аднак мы моцна спалучаныя з Літургіяй і традыцыямі, дык запрашаем і вас прымаць іх і ставіцца да іх з павагай ".
Свецкі неакатэхуменальны Рух прысутны ў Святой Зямлі ўжо чвэрць стагоддзя. Аднак, пры цэлебраванны Эўхарыстыі ,ягоныя члены дапускаюць вольныя трактоўкі. Царква 2000 гадоў ажыццяўляе традыцыю Тайнай Вячэры Госпада Ісуса Хрыста, дык не можа ставіцца да такіх пераменаў абыякава.







All the contents on this site are copyrighted ©.