2007-03-02 10:08:43

Галава Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы звярнуўся да вернiкам з пасланнем на Вялiкi Пост.


Дарагiя ў Хрысце Браты i Сёстры!
Ужо доўгi час Мiтрапалiчы Сынод нашай Царквы, пры падтрымцы Камiсii для пастырства аховы здароў’я, рыхтаваў акцыю “Рух за цвярозасць жыцця”. Гэтым лiстом ад iмя ўсiх Уладык жадаю звярнуцца да вас, дарагiя ў Хрысце Браты i Сёстры, каб з пачаткам блаславеннага часу Святога Вялiкага Посту мы пачалi гэту акцыю ў нашай Царкве.
Акцыя “Рух за цвярозасць жыцця” якi адначасова з’яўляецца супрадзеяннем залежнасцi ад алкаголю, - вельмi маштабная i важная рэч. Гутарка iдзе аб фiзiчным i духоўным здароў’i людзей, якiя даручаны нашай апецы, а таксама многiх тых, што не належаць да нашай паствы. Наша Царква ўжо не першы раз здзяйсняе падобную акцыю.
У другой палове XIX° стагоддзя пьянства распаўсюдзiлася па Украiне i знiшчыла наш народ, асаблiва вёскi. Па iнiцыятыве мiтрапалiта Язэпа (Сембратовiча) пачалася вялiкая акцыя барацьбы за цвярозасць i супраць пьянства. Яна цягнулася доўгi час i была надзвычай паспяховай, бо вызвалiла вернiкаў нашай Царквы ад шкодных звычаяў i прывяла да росквiту царкоўнага жыцця, эканамiчнага дабрабыту i высокага ўзроўня нацыянальнай свядомасцi. У тым вялiкiм працэсе вядучую ролю адыграла духавенства, якое сваiмi казаннямi i прыкладам жыцця стала правадыром народа. У ХХ° стагоддзi – спачатку ва Усходняй i Цантральнай Украiне, а пасля Другой Сусветнай вайны – па ўсёй нашай Радзiме – варожая нашаму народу ўлада нанова адмыслова спайвала наш народ: нехапала хлеба, але нiколi не было недахопу ў водке! Вялiкi набытак першай паловы ХХ стагоддзя быў знiшчаны рознымi мерапрыемствамi бязбожнай улады, сярод якiх было мэтанакiраванае давядзенне людзей да масавага некантралюемага ўжытку алкаголю. З-за хiтрыкаў улады ён стаў прыстойным, амаль абавязковым элементам нашай тагачаснай культуры.
Такая з’ява i сёння вельмi распаўсюджана. Гэта падцверджваюць статыстычныя дадзеныя, а яшчэ болей – наша штодзённае жыццё. Ад жудасных наступстваў перабольшанага ўжытку алкаголя для асобных людзей, сямей i суполак пакутуе ўсё грамадства. Ахвярамi сталi мы ўсе, нават тыя, хто ўвогуле не ўжывае алкаголь.
У нашым народзе здаўна iснуе пабожны звычай адмовы ад ужытку алкаголя пад час Вялiкага Посту. Трэба таксама не забывацца аб тым, што поўная адмова ад алкагольных напояў з’яўляецца хвалы годнай вяршыняй валодання сабой, а ў выпадку хранiчнага захворвання алкагалiзмам – адзiным спосабам збаўлення ад смерцi. Таму людзям, якiя iмкнуцца часова цi назаўсёды адмовiцца ад алкаголя, раiм умацоўваць гэты добры намер асаблiвым царкоўным блаславенствам на аснове публiчнага цi прыватнага прынесення шлюбу. Такi шлюб перад Панам з’яўляецца выявай давера да Яго i актам глыбокай веры. Ён жа нiколi не пакiдае тых, хто на Яго спадзяецца.
Хачу падкрэслiць, - пiша далей у сваiм звароце да вернiкаў кардынал Любамiр Гузар, - што акцыя не з’яўляецца барацьбой выключна “супраць” ужытку алкаголя; наша мэта – выхаваць свабодных, цвярозамыслячых людзей, сапраўды i ў поўнi свабодных i адказных за сябе, такiх, якiмi Пан Бог нас стварыў. Жадаем выхаваць у нашым народзе хрысцiянскую культуру застол’я, якая заснаваная на павазе i любовi да блiжняга i да сябе самога. Такiм чынам, мы iмкнемся дзейнiчаць не так у духу барацьбы, як хутчэй у духу выхавання членаў нашай Царквы, а асаблiва моладзi, на прынцыпах цвярозасцi жыцця. Ад вашых святароў, Браты i Сёстры, вы атрымаеце заахвочванне да цвярозасцi, а ад лекараў, псыхолагаў i спецыяльна падрыхтаваных людзей – практычныя рады аб тым, як захавацца ад гэтага трагiчнага стану душы i цела, а хто ўжо трапiў у залежнасць – дзе шукаць збаўлення. Бо iснуе нямала ўстаноў, дзе магчыма з апраўданай надзеяй атрымаць дапамогу.Час надыйшоў! Посьпех усёй нашай акцыi, такой важнай i неабходнай для нашага грамадства, залежыць ад таго, у якой ступенi свядома мы аддамо яе ў рукi Найвышэйшага.
Няхай вас блаславiць Пан!
кард. Любамiр Гузар
ад iмя Сынода Епiскапаў Кiева-Галiцкага
Вярхоўнага Архiепiскапства УГКЦ.









All the contents on this site are copyrighted ©.