2007-03-01 13:55:05

У Францыі з поспехам працягваецца паказ фільма нямецкага кінарыжысёра Піліпа Гронінга "Вялікая Цішыня". Гэта - дакументальная стужка аб жыцці манахаў кляштару Grande Chartreuse.


Упершыню глядач як бы уваходзіць унутр манастыра "Вялікая Шартрэза" і назірае існаванне манахаў на адзіноце. Піліп Гронінг правёў тут 6 месяцаў і стварыў непаўторны фільм аб гэтых божых адшэльніках, людзей, пагружаных у роздум на адзіноце, які даюць узор сузіральнасці для кожнага. Здымаючы людзей, жыццё якіх праходзіць у малітве і самавырачэнні, рэжысёр быў усхваляваны і здзіўлены, узіраючыся ў твары, на якіх відаць адбітак часу. Аўтар занатаваў кранаючыя моманты: манах ў цеснай келлі, які моліцца за лёсы чалавецтва; старыя атшэльнікі. якія пацалункам міру бласлаўляюць новых паслушнікаў на ўступленне на нялёкгі шлях атшэльніцтва і паглыбленай малітвы.







All the contents on this site are copyrighted ©.