2007-03-01 13:09:50

У Ватыкане прагваюцца Рэкалекцыі Рымскае Курыі



У Капліцы “Рэдэмпторэс Матэр” ( Маці Адкупіцеля) працягваюцца духоўныя практыкаваньні ( рэкалекцыі) для Сьвяцейшага Айца і яго супрацоўнікаў. Дзеля іх ёсьць спыненыя ўсе аўдыенцыі Папы.
Між іншым ў сваіх разважаньнях у часе рэкалекцый кардынал Біффі спаслаўся да Вялікага Чацьвергу. Гаварыў аб Апошняй Вячэры як аб памятцы і банкеце. У часе гэтага банкету Хрыстос перажываў з болем драму здрады Юды. Тады ўстаноўленая Эўхарыстыя зьяўляецца прадугадваньнем нябеснага банкету.
Кардынал Біффі гаварыў таксама аб Гэтсэманіі. Ісус паказаў нам, што цярпеньне можна перамагчы толькі ў малітоўным даверы Богу.
Рэкалекцыі працягваюцца, закончацца ў суботу раніцай 3-га сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.