2007-03-01 13:03:38

Румынскi епiскап раiць святарам выкарыстаць Вялiкi Пост дзеля пахудзення.


У Румынii праваслаўны епiскап прапанаваў святарам больш строга выконваць правiлы Вялiкага Посту, заўважыўшы, што iхнiя вялiкiя жываты выклiкаюць у вернiкаў падазронасць у занадта моцнай прывязанасцi да свецкiх дабротаў.
“Занадта вялiкiя жываты толькi выклiкаюць у людзях упэўненасць у тым, што святары жывуць добра заместа таго, каб засяродзiць высiлкi на iх святарскiм служэннi”, - заявiў епiскап Арджешскi i Мусчэльскi Калiнiк.
Ён таксама заклiкаў святароў болей часу праводзiць у малiтве. Духавенства пагадзiлася прытрымлiвацца радзе епiскапа, аднак некаторыя са святароў папрасiлi ставiцца да iх памяркоўна, улiчваючы прыроджаную схiльнасць да паўнаты.
“Усе члены маёй сямьi троху поўныя, гэта генетычна абумоўлена. Я не веру ў тое, што здолею пахудзець, не залежна ад таго, у якой меры я прыкладу да гэтага намаганнi”, - адзначыў святар Мiроара.
Iншы праваслаўны святар заявiў, што калi чалавек тоўсты, гэта не значыць, што ён ужывае шмат ежы, праблема ў дрэнным абмене рэчываў.
“Я не думаю, што Пан не любiць вялiкiх жыватоў. Ён даў жыццё як худым, так i тоўстым людзям, не падзяляючы iх”, - зазначыў iншы праваслаўны румынскi святар, дадаўшы пры гэтым, што ўсё ж такi паспрабуе скiнуць вагу.







All the contents on this site are copyrighted ©.