2007-02-28 14:08:46

У Польшчы законнiцы значна меньш супрацоўнiчалi са спецслужбамi, чым святары.


Каталiцкiя законнiцы ў Польшчы былi болей устойлiвыя да спробаў агентаў спецслужбаў камунiстычнага перыяда схiлiць iх да супрацоўнiцтва, чым святары.
“Зразумела, цяжка параўноўвываць, - заявiла старшыня Канфярэнцыi кiраўнiц жаночых законаў Польшы сястра Йаланта Олех. – Але дакументы сведчаць, што законнiцы былi больш цвёрдымi за святароў. Магчыма сцвердзiць, што, знаходзячыся ў вельмi складанай сiтуацыi, законнiцы прайшлi гэта выпрабаванне”.
Сястра Олех заявiла, што спецслужбы прадпрыймалi спробы завербаваць агентаў з лiку 27 000 польскiх законнiц. Аднак дакументы тагачаснага МУС паказваюць, што ў 80 гады мiнулага стагоддзя па ўсёй Польшчы было завербавана не болей за 30 законнiц. Гэта прыблiзна ў сто раз меньш, чым у выпадку са святарамi.
Па дадзеных Нацыянальнага iнстытута памяцi, з камунiстычнымi спецлужбамi ў Польшчы супрацоўнiчала ня меньш за 10% каталiцкага духавенства. Цяпер па ўсёй краiне вядуцца расследваннi супрацоўнiцтва каталiцкiх святароў з тайнай палiцыяй часоў камунiстычнага рэжыму. У многiх дыяцэзiях Польшчы створаны спецыяльныя камiсii, якiя правяраюць усе абвiнавачваннi супраць святароў.
“Яны спрабавалi завербаваць усiх, хто займаў якую-небуць важную пасаду – настаяцельнiц кляштароў, катэхiзатараў, законнiц, якiя працавалi ў царкоўных установах, i нават законнiц з клаўзуровых кляштароў, якiя вельмi рэдка выходзiлi за муры сваiх дамоў, - паведмiла 66-гадовая законнiца з закону сёстраў-урсулiнак. – Але яны не здолiлi атрымаць у гэтым значных посьпехаў, - зазначыла законнiца. Нават калi сёстрам прыходзiлася сустракацца з урадавымi чыноўнiкамi, каб атрымаць пашпарт цi iншыя дакументы, яны паведмлялi ўласных кiраўнiкоў аб спробах завербаваць iх, i, такiм чынам, яны рабiлiся непрыдатнымi для сакрэтнага супрацоўнiцтва”.
Па словах сястры Йаланты Олех, супрацоўнiкi спецслужбаў цiкавiлiся перад усiм вялiкiмi законамi, напрыклад, такiмi, як яе закон урсулiнак. Ён адзiн з 93 законаў, якi дзейнiчае на тэрыторыi Польшчы. У iм служаць 850 з 27 000 польскiх законнiц.
“Iх цiкавiла абсалютна ўсё – ад таго, хто носiць панчохi якога колеру, i хто што есць на сняданак, да сапраўды сур’ёзных рэчаў – напрыклад, стаўленне да рашэнняў II° Ватыканскага сабору, - паведамiла сястра Олех. – У кожным выпадку, законнiцы былi меньш цiкавыя спецслужбам, чым святары – мы не займаем высокiх становiшчаў у Царкве i не маем тых магчымасцяў, як яны”, - дадала законнiца.







All the contents on this site are copyrighted ©.