2007-02-28 14:05:46

У Польшчы даследуюць магчымасць удзелу спецслужбаў у замаху на Яна Паўла II°.


Польскiя ўлады спраўджваюць дадзеныя аб тым, што супрацоўнiкi спецслужбаў iх краiны прыймалi ўдзел у падрыхтоўцы замаху на Свяцейшага Айца Яна Паўла II°, якi быў здзейснены на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 13 траўня 1981 года.
“У рамках нашага даследвання мы дапытваем былых функцыянераў апарата бяспекi камунiстычнай Польшы, - паведамiла Эва Кой, кiраўнiк працуючай у Катовiце Камiсii па злачынствам супраць польскага народа. – Але занадта рана весцi гаворку аб тым, наколькi актыўна польскiя агенты ўдзельнiчалi ў гэтым. Мы яшчэ збiраем матэрыяльныя доказы i прыйдзем да высновы толькi пасля iх кампятэнтнай ацэнкi”. У той жа час, кiраўнiк Камiсii паведамiла, што па вынiках перакрыжаваных допытаў былых супрацоўнiкаў спецслужбаў “пакуль нiчога не супярэчыць сцверджанню, што агенты з нашай краiны прыймалi ўдзел” у планаваннi замаху на Папу.
Спадарыня Кой зрабiла гэту заяву пасля таго, як у польскiм штотыднёвiку “Wprost” з’явiўся артыкул, у якiм было сцверджана, што вайсковаму кiраўнiцтву камунiстычнай Польшчы было вядома, што Мехмет Алi Агджа плануе напад на Яна Паўла II°.
Свяцейшы Айцец быў ранены ў жывот, локаць i ўказальны палец двума 9-мiлiметровымi кулямi, якiмi страляў Алi Агджа 13 траўня 1981 года. Вядома, што ён быў членам турэцкай групiроўкi “Шэрыя ваўкi”. За замах на Папу Агджа быў прыгавораны ў Iталii да пажыццёвага зняволення, але ў 2000 годзе быў памiлаваны па прозьбе Яна Паўла II° i пераданы турэцкiм уладам. Цяпер ён знаходзiцца ў турэцкай вязнiцы за раней здзейсненае забойства.
Польскае каталiцкае iнфармацыйнае агенства KAI паведамiла, што спадарыня Эва Кой запытала для даследвання дакументы з iтальянскага мiнiстэрства юстыцыi, у тым лiку матэрыялы спецыяльнай парламентскай камiсii Iталii, якая займалася сувязямi памiж iтальянскiмi палiтыкамi i савецкiм КДБ.
Часцей за ўсё ў планаваннi замаху на Свяцейшага Айца Яна Паўла II° абвiнавачваюць спецслужбы СССР i Балгарыi. Не так даўно вядомы iтальянскi журналiст Франко Букарэллi заявiў аб тым, што мае доказы таго, што польскiя агенты адмянiлi раней прыгатаваны план забойства тагачаснага лiдэра “Салiдарнасцi” Леха Валенсы для “канцэнтрацыi на больш важным аб’екце”…. Напэўна на ўвазе меўся Ян Павел II°.
Дададзiм, што Камiсiя, якую ўзначальвае спадараны Кой, займаецца не толькi замахам на Кароля Вайтылу, але i iншымi злачынствамi супраць польскага народа, што былi здейснены з 1939 да 1989 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.