2007-02-28 15:03:22

Папа Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з Прэзыдэнтам Расіі


Ватыканскі Прэсавы Прадстаўнік айцец Фэдэрыко Ломбарді пацьвердзіў інфармацыі аб планаванай сустрэчы Бэнэдыкта 16 з Владімірам Пуцінам. Сустрэча мае адбыцца 13-га сакавіка а гадзіне 18-й паводле рымскага часу. Айцец Ломбарді падкрэсьліў адначасна, што гэтая аўдыенцыя ёсьць упісаная ў запланаванае раней падарожжа Прэзыдэнта Расіі ў Італію. “Яно ж, бяручы пад увагу цяперашнюю палітычную сітупцыю ў Італіі, мусіць быць яшчэ пацьверджана”.- сьцвердзіў Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану.








All the contents on this site are copyrighted ©.