2007-02-27 14:54:05

Як паведамляюць з МЗС Беларусі, наша краіна разам з Філіпінамі, Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці ды амерыканскай пазаўрадавай арганізацыяй "Жывыя галасы" выступіла завадатарам правядзення Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з гандлем людзьмі.


Пачнецца яна паказам беларускага дакументальнага фільма "нацыянальныя намаганні ў барацьбе з гандлем жанчынамі і дзяўчынкамі" 5 сакавіка ў будынку штаб-кватэры ААН у Нью Йорку . Як падкрэсліваюць арганізатары, будуць вызначаны ключавыя задачы для судзейнічання дзяржавам-членам ААН і самой міжнароднай супольнасці ў распрацоўцы сістэманага і каардынаванага плана па барацьбе з зарганізаванымі злачынствамі, у прыватнасці, з гандлем жывым таварам. "Сумесны адказ на выклік"- такі падзагалавак мае наступная сустрэча . Рашэнні будуць прымацца з улікам стратэгіі абароны правоў чалавека і палепшання ролі ААН у каардынаванні намаганняў па эфектыўнай барацьбе з язвамі сучаснасці. Чакаецца ўдзел у канферэнцыі генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.







All the contents on this site are copyrighted ©.