2007-02-27 14:17:19

Сьвет першых хрысьціянаў- працяг


Мінулую нашу гутарку мы завершылі тым, што расказваючы аб першых хрысціянскіх пахаваннях, узгадалі і аб тагачасных язычніцкіх пахаваннях. Адрозненне паміж пахавальнай Рымскай культурай у яе язычніцкім выглядзе і тагачаснай хрысціянскай, у мастацкім выяўленні, было невялікім. А вось сама пахавальная праграма мела істотныя адрозненні. Па першае, ў пахавальным мастацтве хрысціян поўнасцю адсутнічала тэма смерці, у той жа час, яна знаходзілася ў цэнтры язычніцкага пахавальнага мастацтва. Хрысціяне сістэматычна пазбягалі сюжэтаў надхнёных Старым Запаветам, або Евангеллем, дзе шла гаворка аб нечай смерці. І несумненна, што перамога Ісуса над смерцю была выключэннем у іканаграфіі старажытных хрысціянаў.
Па другое, калі хрысціянская іканаграфія і працягвала язычніцкія традыцыі на выявах жыцця ў іншым свеце, то рабілася гэта вельмі асцярожна. На доўгі час прадстаўленне будучага жыцця абмяжоўвалася алегарычнай фігуры ў малітве, або яшчэ больш абстрактна – ягнём, якога Добры Пастыр нясе на спіне. Абодзве гэтыя выявы сімвалізавалі душу хрысціяніна. Толькі на прыканцы IV стагоддзя, ды і яшчэ вельмі рэдка, з’яўляюцца выявы нябожчыка, якога суправаджае ў рай нехта са святых, што было версіяй пазнейшай і выключна антычнай тэмай язычніцкай пахавальнай іканаграфіі.
Паміж усімі выявамі язычніцкіх пахаванняў, напрыклад некаторыя сцэны працы міфічнага героя Геркулеса, цесна звязаныя з выявамі хрысціянскіх пахаванняў, перш за ўсё ў выявах выратавання. Блізкасць відавочна выяўляецца толькі калі ўважліва разглядаць абодва цыклы. Яны выяўляюць Боскую моц, якая прысвячаецца дабру чалавека, але на хрысціянскіх выявах узгадваюцца эпізоды дзе Бог выратоўвае ад смерці верніка; а на язычніцкіх выявах толькі справы Геркулеса, які па тагачасных вераваннях быў “збавіцелем”, героем, які прысвяціў жыццё працы па спасенню або вызваленню людзей. У іншыя часы, выявы спасення або вызвалення і язычніцкія выявы працаў Геркулеса, паказвалі Боскую моц накіраваную на служэнне людзям; і з гэтай прычыны выкарыстоўваліся ў пахавальным мастацтве. Акты рымскіх мучанікаў, запіскі пілігрымаў VІІ і VІІІ стагоддзяў, кніга цудаў і кніга індульгенцый сведчаць, што ў Рыме ў апостальскія часы існавала пяць-шэсць хрысціянскіх пахавальніц. І тыя старажытныя сведчанні, або апісанні пахавальніць, заснаваных на непарыўным паданні, сходныя з іх нядаўнімі навуковымі даследваннямі.
У ІІ-м Хрысціянскім стагоддзі колькасць хрысціян ў Рыме павялічылася, дабавілася і катакомбаў. Зборы хрысціянаў сутыкаліся з адпаведнымі цяжкасцямі. Часцей за ўсё яны праходзілі ў прыватных дамах, таму ўся суполка разам збіралася рэдка.
У Рыме і Антыохіі суполкі дзяліліся на падгрупы, Тыя, што прыймалі аднаверцаў у сябе дома, павінны былі даказаць, што дастойныя гэтага гонару. Даследчыкі знайшлі пахаванні Папы Аляксандра І, Святога мучаніка і Папы Сікста, з абразом яго на сцяне і подпісам імя, а таксама яго дыяканаў Феліцыссіма і Агапіта, што былі закатаваны разам з ім. Быў знойдзены магільны склеп Святога Януарыя, старэйшага сына Святой Феліцыты, які прыняў пакутніцкі вянок 10 ліпеня 162 года, і многіх іншых мучанікаў, з напісанымі іхнімі імёнамі. У ІІІ стагоддзі, вельмі цяжкім для рымскіх хрысціян, існавалі катакомбы старыя, але будавалі і новыя. Гісторык Хрысціянскай Царквы Яўсевій Памфіл пісаў, што на самым пачатку гэтага стагоддзя, у 202 годзе, рымскі прэсбітэр Гай, у спрэчцы з ерэтыком Проклам, нагадаў яму аб пахавальнях Пятра і Паўла, кажучы: “Я магу паказаць табе трафеі апосталаў, калі ты пойдзеш ў Ватыкан або па шляху да Осціі, там убачыш помнікі тых, што паклалі падмурак Царкве”.
У 199 годзе апошнім у Ватыканскім магільным склепе быў пахаваны Папа Рымскі Віктар. Яго прыемнік Папа Зэфірын даручыў свайму клірыку Калісту назіраць за могілкамі, і гэты клірык зрабіў новую пахавальню каля Апіевай дарогі, дзе спачывае шмат епіскапаў і мучанікаў. Тыя катакомбы называюцца імем Каліста, які быў Папай Рымскім з 217 па 222 год. Па сведчанні так званай Папскай Кнігі (Liber Рontificalis), у якой вяліся запісы з указаннем часоў праўлення і канчыны Свяцейшых Айцоў, а таксама найбольш важныя падзеі жыцця Рымскай Царквы ў іх праўленне, там былі пахаваныя 13 з 18-ці наступцаў Святога Пятра, якія займалі Апостальскую катэдру пасля Папы Зэфірына і да Папы Сільвестра.
Там жа ўзгадваецца, што ў 238 годзе Святы Папа Рымскі Фабіан, падзяліў часткі Рыма паміж дыяканамі і загадаў будаваць на могілках, над катакомбамі, невялікія касцёлы з памяшканнем для вартаўніка. За 39 адносна мірных гадоў (з 211 па 250 год), такіх бажніцаў было ўзведзена немала. У студзені 250 года Святы Папа Фабіан паў ахвярай пераследванняў імператара Дэцыя, які, верагодна, сваім указам забараніў доступ да хрысціянскіх катакомбаў, але гісторыя не захавала ўзгадвання аб гэтым. А пераследванні імператара Валерыяна ў 257 годзе закранулі ўсе пахавальніцы. Праўда, да нас не дайшоў тэкст закона, які забараняў хрысціянам збірацца, але ёсць ускосныя сведчанні. Зноў жа старажытны гісторык Хрысціянскай Царквы Яўсевій Памфіл пісаў, што прэфект Александрыі Эміліян казаў біскупу таго горада Святому Дыянісію: “Ні вам, ні іншым не будзе дазволена збірацца або наведваць так званыя ў вас пахавальніцы”. Як бачым воля нават самых моцных тыранаў – нішто перад Божай воляй. Хрысціянства і катакомбы перажылі тых імператараў і прэфектаў.
Але час нашай гутаркі на сёння скончаны і далей аб свеце і жыцці першых хрысціян, слухайце калі ласка праз тыдзень.







All the contents on this site are copyrighted ©.