2007-02-27 14:20:34

Рэкалекцыі ў Ватыкане



Папа Бэнэдыкт 16 разам са сваімі найбліжэйшымі супрацоўнікамі ўдзельнічае ў вялікапосных духоўных практыкаваньнях. Прыпомнім толькі, што рэкалекцыі вядзе кардынал Біффі з Балоніі. У часе іх ён сказаў, між іншым, што сучасны сьвет не хоча чуць пра сьмерць, дзеля гэтага за ўсялякую цану выхваляе культ цела і здароў”я. З другога боку, многа асоб абмяжоўвае жыцьцё толькі да яго земскага этапу. Выкліканы гэтым недахоп надзеі часта спрычыняе ўцёк ад рэчаіснасьці. Толькі Хрыстос дае нам гарантыю, што мы не жывём надарэмна і што нашыя намаганьні маюць сэнс- сказаў карыднал Біффі. Рэкалекцыі працягваюцца. Закончацца ў суботу 3 сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.