2007-02-27 14:53:16

Ад канца лютага да самога лета ў Парыжы, у рамках года Арменіі ў Францыі, пройдуць шматлікія акцыі і выставы хрысціянскага зместу.


Ад Папяльцовай серады ў Луўры адкрыта да канца мая экспазіцыя " Святая Арменія".Экспанаты дасланы з музея гісторыі Ерэвана, з Ватыкану і з Эчміадзіна.Яна ўключае адкрыццё для шырокага агляду 200 экспанатаў. Гэта - старажытныя Святыя манускрыпты і літургічны посуд з іншымі сакральнымі ювелірнымі вырабамі. Залі славутага Луўру ўпрыгожаныя манументальнымі крыжамі з паўкаштоўных камянёў - слыннымі "хачкарамі". Шматлікія экспанаты прыбылі не толькі ў Парыж, але і ў навакольныя гарады-музеі, а таксама ў Ліон, Марсэль і іншыя буйныя гарады Францыі."Магія пісьмовасці" - такую экспазіцыю перадалі сюды з розных куткоў свету. Тут не толькі хрысциянскія сведчанні , але й экспанаты ад 8 стагоддзя перад Раством Хрыстовым и да нашых дзён. Папулярны штомесячнык "Le monde de la Bibble" выпусціў прынагодна спецыяльны нумар "Арменія - першая хрысціянская нацыя."







All the contents on this site are copyrighted ©.