2007-02-26 13:36:35

Пасланне Свяцейшага Айца да удзельнiкаў канфярэнцыi аб камунiкацыi i медыцыне.


“Медыцына сёння ўсё часцей падпадае пад манiпуляцыi i спробы сказiць яе асаблiвую натуру”, - з такiмi словамi звярнуўся Бенедыкт XVI° у лiсце, накiраваным ад яго iмя Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам Бертоне, да ўдзельнiкаў канфярэнцыi “Камунiкацыя i ўзаемная сувязь у медыцыне: новыя перспектывы для паводзiнаў лекара”. Канфярэнцыя была арганiзавана асацыяцыяй “Медыцына дыялога i зносiнаў” у супрацоўнiцтве з дэпартаментам геранталагiчных навук Каталiцкага унiверсiтэта. Папа зрабiў нацiск на важнасць зместу камунiкацыi ў медыцыне, якое, - падкрэслiў ён, - павiнна заўсёды натхняцца iсцiнай.
Новыя перспектывы паводзiнаў лекара павiнны, такiм чынам, тычыцца “здольнасцi зносiнаў, якая ставiць чалавека вышей прыдуманых каштоўнасцяў, што усё больш настойлiва надаюцца сучасным грамадствам, такiх як эфектыўнасць, прадукцыйнасць i аўтаномнасць. Неабходна адкрываць новыя шляхi, якiя накiраваны да большай чалавечнасцi адносiнаў у свеце медыцыны, да больш спачувальнага i салiдарнага бачання пакутаў iншага”, - зазначыў Свяцейшы Айцец.
Спасылаючыся на настаўнiцтва Царквы, Папа заявiў, што было б памылкай ацэньваць чалавечую асобу па яе здольнасцi ўступаць у зносiны, адмаўляючы ўнутраную i аб’ектыўную каштоўнасць у таго, хто пазбаўлены гэтай здольнасцi, - адмаўляючы тым самым каштоўнасць, належную чалавеку”.
“У падобным выпадку размова iдзе аб логiцы, схiльнай атаесамляць асабiстую годнасць са здольнасцю вербальных i ясных зносiнаў. Натуральна, што з такiмi перадумовамi ў свеце не застаецца месца для тых – такiх, як нованароджаныя цi памiраючыя, - хто, будучы слабым i безабаронным, у поўнi залежыць ад мiласэрнасцi iншых людзей i можа мець зносiны з дапамогай нямой мовы глыбокага сымбiёза пачуццяў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.