2007-02-26 13:31:50

"Разам можна пераадолець беднасць і ажывіць сям'ю - гэта магчыма толькі праз любоў!"'- такі зварот зарбіў да паствы кардынал Дзен, арцыбіскуп Ганконгу.


"Жадаю сабраць багаты плён цяперашняга Вялікага Посту. Калі ў вашым доме пакуль няма крыжа - цяпер ёсць нагода набыць яго"- працягвае кардынал. Ён канстатуе існуючую процьму між багатымі і беднымі ў Ганконгу, дык заклікае ахвяравацца на пераадоленне кантрасту. Пралат падкрэслівае, што шмат праблем ёсць па прычыне таго, што сям'я, якая задумана чк ачаг любові, усё часцей стаецца месцам трагедый. "Калі мы не будзем лічыць бліжнімі нашых родных братоў, як жа мы можам спадзявацца стварыць вялікую людскую сям'ю на аснове, якою ёсць любоў Хрыста?"- слушна ўсклікае ён у сваім вялікапосным пасланні да вернікаў. "Асабісты эгаізм чалавечы адгортваецца ад натуральнай місіі любові і шукае апраўданняў:накшталт, " а я таксама галечны","у мяне сваіх праблем занадта" ," я слабы і не ў стане дапамагаць іншым". Кардынал Дзэн прынагодна прыпамінае прыклад маці святога Яна Боска, якая расказвала, што вулічныя дзеці, якіх сын прывёў да сваёй хаты, парушылі гарод, пэцкалі папраную ёй вопратку, рабілі на зло.Дык, не вытрымаўшы, жанчына прасілася. каб будучы святы дазволіў ёй паехаць назад у вёску. Але дон Боско, нічога не скзаўшы, указаў сваёй маці на крыж. Яна засталася пасля гэтага красамоўнага жэсту. падтрымала дзеянне сына, а тыя дзеці сталіся вялікімі людзьмі ў дзяржаве. Зараз ідзе беатыфікацыйны працэс і для яе, сціплай жанчыны, якая падтрымала святасць свайго сына - Дона Боско. "Ці ёсць у вашых хатах вялікі Крыж?"- пытаецца кардынал Ганконгу ва ўсіх людзей праз сваё пасланне да вернікаў дыяцэзіі. Калі не, ён раіць у гэты вялікапосны перыяд здабыць яго і углядацца. каб не забывацца на пакліканне хрысціяніна.







All the contents on this site are copyrighted ©.