Кампанія братэрства - такую назва дала каталіцкая Царква Бразіліі акцыям па абароне
жыцця, навакольнага асяроддзя і грамадства, што распачаліся ў лютым і працягнуцца
ўвесь 2007 год.
Папа Бенедыкт 16 павітаў ініцыятыву Бразільскіх біскупаў наступнымі словамі:"Сёлетняя
тэма накіраваная на сцверджанне сапраўднага братэрства між народнасцямі Амазоніі і
на ахову жыцця. якое тут выяўляе сябе ў разнастайным багацці. Гэта аднолькавы клопат
ў больш шырокім кантэксце аховы навакольнага асяроддзя, якое ёсць агульным здабыткам
народаў так вялізнай тэрыторыі.Чалавечы, сацыяльна-палітычны, эканамічны і экалагічны
аспекты жыцця Бразіліі і ўсёй амазоніі патрабуе асаблівае ўвагі Царквы і грамадства."
Звяртаючыся да прэзідэнта Бразільскай біскупскай канферэнцыі, арцыбіскупу Сан Сальвадора
і Баіа кардыналу Аньелло, свяцейшы айцец падкрэслівае, што дзейнасць Царквы па эвангелізацыі
уваходзіць у гэты кантэкст. дык неабходна стымуляваць місіянарства і ствараць ўмовы
для адкрыцця на веру і яе ўзрошвання для цэлага народу. што насяляе зону Амазонкі.
Напрыканцы прынагоднага паслання папа выказвае падзяку місіянарам, якія, нават за
цану ўласнага жыцця, нясуць хрысціянскае сведчанне ў гарады і вёскі гэтага абшырнага
рэгіёну Лацінскай Амерыкі.