2007-02-23 13:16:43

Папа Бэнэдыкт 16 неўзабаве падпіша Апостальскую Адгартацыю аб Эўхарыстыі


Гэта прадказаў на сустрэчы з духавенствам рымскае дыяцэзыі, якая ўжо традыцыйна адбылася ў другі дзень Вялікага Посту, значыць 22 лютага. У часе сустрэчы Сьвяцейшы Айцец адказваў на пытаньні сьвятароў. Гаварыў аб значэньні малітвы, аб чытаньні Бібліі. Прыпомніў пры гэтым, што наступны Сынод Біскупаў будзе прысьвечаны менавіта Слову Божаму.
Адзін са сьвятароў папрасіў Папу аб указаньнях адносна душпастырства сярод моладзі.
“Моладзь зьяўляецца прыярытэтам для нас, бо часта жыве далёка ад Бога. Вельмі патрабуе, каб суправаджаць яе ў гэтай дарозе”- адказаў Папа. З усьмешкаю прызнаў, што сам на жаль, жыве здалёк ад моладзі. “Трэба яе аднак суправаджаць, каб дайшла да перакананьня, што вера не ёсьць чымсьці з мінуўшчыны—што жыць як хрысьціянін гэта штосьці добрага”- дадаў Сьвяцейшы Айцец. Важным ёсьць, каб маладыя людзі сустракалі асобы, ў якіх могуць убачыць, што хрысьціянскае жыцьцё ёсьць сёньня магчымым, мае сэнс.- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.