2007-02-23 13:17:14

Лацiнскi Патрыярх Святой Зямлi ў сваiм пасланнi на Вялiкi Пост заклiкаў да мiру i пагаднення ў Палiстыне.


Вялiкi Пост нагадвае хрысцiянам, што разуменне такiх сiтуацый, як ваенная акупацыя, ушчамленне свабоды, адсутнасць бяспекi, парушэнне законаў могуць зрабiцца повадам для пачатку новага жыцця. Такой ёсць галоўная думка таго, што напiсаў у сваiм Пасланнi на Вялiкi Пост 2007 года Лацiнскi Патрыярх Ерусалiма кардынал Мiшель Саббах, указваючы таксама на канкрэтны сродак для навярняння – гэта пост.
“Разам з Езусам мы пойдзем у пустыню Ерыхона – горада, што з’яўляецца вязнiцай, як i ўсе палестынскiя гарада, сiмвал канфлiкта, якi стаў нашай абшарай жыцця, - будзем пасцiцца, каб прымярыцца з Богам, з нашымi сябрамi i ворагамi. Мы будзем пасцiцца, каб па-новаму адкрыць нашу веру. Сапраўдная вера аддаляе боязь i дапамагае вернiку ствараць агульнае дабро”.
Патрыярх Мiшель Саббах падкрэслiвае, што “хрысцiянскае паклiканне – быць рошчынай на зямлi Езуса i патрабуе ад нас заставацца ў гэтых святых месцах i жыць запаветам любовi, прабачаць, адстойваючы згубленыя права i падзяляючы даброты i ахвяры з усiмi”, незалежна ад рэлiгiйнай цi нацыянальнай прыналежнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.