2007-02-23 13:09:07

Старшыня Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу і другой - па культуры, а таксама старшыня Камісіі па сувязях з мусульманамі кардынал Поль Пупар пабываў з дружалюбным візітам у Егіпце.


Ватыканскі госць сустрэўся з галоўным імамам аль Асхара аль Шарыфа, шэйхам Мохамедам Саедам Тантаві і перадаў яму прывітанні Папы Бенедыкта 16 і запрашэнне ў Рым, да Святога Пасаду.Як сведчыць афіцыйнае паведамленне залі друку Ватыкана, мусульманскі лідар прыняў з задавальненнем гэтыя запросіны. Папскі дэлегат да Егіпту быў прыняты тут ў абстаноўцы глыбокай сардэчнасці.Як гаворыць , падвынікоўваючы візіт, бюлетэнь Залі друку Ватыкана, сустрэча кардынала Поля Пупара з шэйхам Мохамедам Тантаві дазваляе ацаніць станоўчыя зрухі, што адбыліся дзякуючы працам Сумеснага Камітэта па Дыялогу. Ён быў створаны сумеснымі намаганнямі егіпецкага Пастаяннага камітэта аль Азхара па дыялогу з манатэістычнымі рэлігіямі і Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, працягваючы ідэі набліжэння, распачатыя візітам Папы Яна Паўла 2 у аль Азхар зімой 2000 года. У памяць аб гэтым візіце, які кранае развіццё шматгранных аспектаў адносінаў між хрысціянамі і мусульманамі, 24 лютага пачаргова ў Рыме і Каіры праходзяць штогадовыя сходы прадстаўнікоў двух вялікіх рэлігій.







All the contents on this site are copyrighted ©.