2007-02-22 14:05:05

Французская дэлегацыя на чале з Арцыбіскупам Парыжа кардыналам Андрэ Вэн Труа вяртаецца на радзіму з трохдзённага візіту ў Святую Зямлю. У яе складзе - 600 рэлігійных дзеячаў,багасловаў, журналістаў і турыст-аператараў.


Дэлегацыя наведала хрысціянскія святыні, а таксама ерусалімскі мемарыял Яд-Вашэм. Цяперашні арцыбіскуп Парыжа падпісаў з супрацоўнікамі Цэнтра ў Ерусаліме пагадненне, дзе ад імя французскай царкоўнай герархіі выказвае намер працягваць супрацоўнічаць з навукоўцамі па далейшаму асвятленню праўды аб Галакосце. Кардынал Вен Труа заявіў пасля наведання памятніка ахвярам:" Калі няма надзеі, памяць аб злачынствах мінулага нараджае толькі адчай. Памяць разам з надзеяй - гэта ўжо вера". Візіт арцыбіскупа Парыжа ў мемарыял Яд Вашэм адбыўся праз 10 год пасля таго, як французская Царква прынесла афіцыйныя перапрошванні даравання за маўчанне ў часах знішчэння нацыстамі яўрэяў.
Акрамя сталіцы, дэлегацыя наведала Бетлеем. Тут, ля месца прыйсця ў свет дзіцяткі Езуса , кардынал Андрэ Вен Труа адслужыў Святую Імшу ў базіліцы Раства Хрыстовага. Кардынал і члены французскай дэлегацыі выказалі сваю салідарнасць з хрысціянскай грамадоў Бетлеема.







All the contents on this site are copyrighted ©.