2007-02-22 14:04:39

Прэзідэнт Папскай Акадэміі "У абарону жыцця"аб'явіў аб правядзенні ў Ватыкане Міжнароднага кангрэса "Хрысціянскае сумленне дзеля падтрымкі права на жыццё" напрыканцы лютага.


Прэзідэнт, монсіньёр Эліо Згрэччіа расказаў журналістам аб праграме кангрэсу і выказаў перакананне, што ў плюралістычным грамадстве ёсць законная прастора для свабоды сумлення з хрысціянскім ўдзелам. Гэта карысна для ўсяго грамадства - даваць магчымасць , каб хрысціянскае сумленне магло выказваць сябе і ўносіць свой уклад. Прэзідэнт зазначыў, што з боку Царквы ёсць перакананне, якое выяўляецца ў самім навучанні Касцёла, у прыватнасці, у сучаснай энцыкліцы ПапыЯна Паўла 2 "Вера і розум", што хрысціянскае сумленне ёсць апораю для розума і для жыцця ўсяго чалавечага зграмаджання.
Кангрэс разгледзіць этычныя тэмы, якія асабліва хвалююць сёння Заходнія краіны: аб пазіцыі сумлення адносна супрацьстаўлення аборту, эўтаназіі, кланаванню. У сувязі з гэтымі тэматамі монсіньёр Эліо Згрэчіа падкрэсліў, што "калі сумленнае супрацьстаўленне суправаджаецца сапраўднаю любоўю да кожнага чалавека, гэта не пазбяганне адказнасці , але, наадварот, сведчанне дапамогі спелай свядомасцю".







All the contents on this site are copyrighted ©.