2007-02-22 13:55:55

Каталiцкiя правiлы паводзiнаў на Вялiкi Пост.


Шаноўнуя сябры, як вядома цяпер, у перыяд Вялiкага Посту, вернiкi-хрысцiяне забавязаны весцi не зусiм звычайны лад жыцця. З гэтай нагоды прапануем вам некаторыя правiла, якiх павiнны прытрымлiвацца вернiкi Каталiцкай Царквы пад час падрыхтоўкi да Вялiкадня.
    Трэба ўстрымлiвацца ад мясных блюд па пятнiцам. Гэта правiла тычыццы вернiкаў, якiя маюць болей за 14 гадоў.
    Устрымлiвацца ад мясных блюд i абмяжоўваць колькасць ежы (1 раз на дзень – да сыта i два разы на дзень значна меньш, чым звычайна). У Папяльцовую сераду i Вялiкую пятнiцу трэба есцi значна меньш цi, увогуле, устрымацца ад прыняцця ежы. Гэта так званы “Строгi Пост”. Гэта правiла тычыцца ўсiх поўналетнiх вернiкаў. У iншыя днi Вялiкага Посту заходняя традыцыя не прадугледжвае абмежаванняў у прыняццi ежы.
    У выпадку немагчымасцi захавання згаданых вышей правiлаў, пакаянныя практыкi праводзяцца ў выглядзе дадатковых малiтваў цi спраў мiласэрнасцi.
    Заклiкаем да ўстрымання ад шкодных звычак, задавальненiй, удзелу ў забавах.
    Заклiкаем больш часу надаваць малiтве, чытанню Святога Пiсання i Духоўнай лiтаратуры, справам мiласэрнасцi.
    Заклiкаем часцей наведваць Богаслужбы, у прыватнасцi, Крыжовую дарогу, а таксама часцей прыймаць камунiю.
    Заклiкаем прыняць пастановы на Вялiкi Пост. Але гэтыя пастановы павiнны адпавядаць нашым рэальным магчымасцям.










All the contents on this site are copyrighted ©.