“Таксама i ў нашу эпоху, адзначаную шматлiкiмi рэлiгiйнымi i сацыяльнымi выклiкамi”,
трэба “па-новаму зразумець i зноў прапанаваць” Таямнiцу Пакаяння, - сказаў Свяцейшы
Айцец Бенедыкт XVI°, прыймаючы 18 лютага на аўдыенцыi пенiтэнцыяраў чатырох папскiх
базылiк. Ён назваў спаведнiкаў айцамi, духоўнымi суддзямi, настаўнiкамi i выхавацелямi,
заклiкаўшы святароў да “трывалага ўдасканаляння” у гэтай галiне. Бенедыкт XVI° пачаў
сваю прамову з напамiну аб “усiх святарах свету, якiя прысвяцiлi сябе служэнню ў спавядальнi”,
i назваўшы Таямнiцу Пакаяння “духоўным адраджэннем, якое пераўтварае таго, што пакаяўся
ў новае стварэнне”. “Толькi Бог можа здзейснiць гэты цуд Божай ласкi, - нагадаў Свяцейшы
Айцец, - i Ён здзяйсняе яго праз словы i жэсты святара”. Такiм чынам, спаведнiк “не
з’яўляецца пасiўным наглядальнiкам”, але “актыўным iнстументам Боскай мiласэрнасцi”.
Адсюль вынiкае неабходнасць для спаведнiка спалучаць “добрую духоўную i пастырскую
спагадлiвасць” з “сур’ёзнай багаслоўскай, маральнай i педагагiчнай падрыхтоўкай, якая
дапаможа яму зразумець тое, што перажыў чалавек, якi прыйшоў да пакаяння”, - зазначыў
Бенедыкт XVI°.