2007-02-21 13:48:01

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 21 лютага


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з італьянскімі пілігрымамі, якія прыбылі з рэгіёну Умюрыя. Затым у зале імя Папы Паўла 6-га з іншымі вернікамі. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломніўкаў з кожнага кутку сьвету. Паводле ватыканскіх крыніц разам было іх каля 10-ці тысяч. Была гэта ўжо восьмая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
А сваю галоўную катахэзу, ў часе сёньняшняе аўдыенцыі, Бэнэдыкт 16 прысьвяціў Вялікаму Посту, які Каталіцкая Царква пачала ў сераду 21 лютага, сказаўшы між іншым:
RealAudioMP3
Вялікі Пост гэта час, ў які ад найдаўнейшых часоў Касьцёл быў спалучаны з падрыхтоўкаю катэхэмэнаў да Сьвятога Хросту. Гэта менавіта хрост ажыцьцяўляны ў Пасхальную Вігілію быў прызнаваны ў першапачатковай супольнасьці хрысьціян за першае ўваскрасеньне чалавека. Бо ж у гэтым Сакраманце чалавек пераходзіць са сьмерці граху да жыцьця ў ласцы. А цераз гэта яму дарма прывяртаецца годнасьць Божага Дзіцяці.
У гэтым духу- працягваў Папа сваю катахэзу- Вялікі Пост заклікае, каб штодзённа ствацца што-раз больш хрысьціянамі ў пастаянным працэсе ўнутранае перамены і да ўзрастаньня ў любові Хрыста. Вялікі Пост зьяўляецца заахвочаньнем да таго, каб гэты працэс эвангэлізацыі наверненьня пастаянна ажыцьцяўляўся і ахопліваў ўсё нашае дзеяньне і існаваньне.
Вялікі Пост ёсьць Літургічным пэрыядам - сказаў на заканчэньне Папа, які ў асаблівы спосаб робіць нас уражлівымі на шуканьне кантакту з Богам і адкрываньня сэрца на дзеньні ласкі Хрыста. Гэта фундамант нашага шчырага наверненьня, жаданьне сустрэчы з Богам дзякуючы ласцы, якую мы атрымліваем цераз наша Збавіцеля Ісуса Хрыста.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.