2007-02-20 14:18:37

Новае выданьне штогодніка Папы



12-га лютага Папа Бэнэдыкт 16 пазнаёміўся з новым выданьнем штогодніка “Аннуарыё Понтіфічыё”. З яго вынікае, што адна шостая частка жыхароў сьвету, значыць адзін мільярд 115-ць мільёнаў асоб належыць да Каталіцкага Касьцёлу. У 2006-м годзе Бэнэдфкт 16 устанавіў 12-ць новых біскупскіх сталіц, 9-ць мітрапалітарных ды адну апостальскую адміністратуру. Назначыў 180 новых біскупаў.
Каталіцкі Касьцёл найбольш дынамічна разьвіваецца на афрыканскім кантынэнце. Лічба вернікаў, сэмінарыстаў і сьвятароў павялічылася там на 3-ы працэнты. Таксама на азійскім і амэрыканскім кантынэнтах узрост лічбы вернікаў ёсьць большым ад натуральнага прыросту. У Эўропе ўтрымліваецца на тым самым узроўні. У Азіі, ў параўнаньні з іншымі кантынэнтамі, быў найбольшы узрост лічбы сьвятароў, менавіта на 3,8 працэнтаў. Прыбыло там таксама кандыдатаў да сьвятарства на 2,9 працэнтаў у параўнаньні з 2005-м годам. У 2006-м годзе паменшылася лічба кандыдатаў да сьвятарства на Старым Кантынэнце амаль на 2 працэнты. На сто сэмінарыстаў Вышэйшых Духоўных Сэмінарый 32 паходзіла з Амэрыкі, 26 з Азіі, 21 з Афрыкі, 20 з Эўропы ды адзін з Акіяніі—чытаем у папскім што-годніку “Аннуарыё Понтыфічыё” на 2007 год.








All the contents on this site are copyrighted ©.