2007-02-20 13:28:49

Вiзыт кардынала Поля Пупара ў Каiр.


Кардынал Поль Пупар, старшыня Папскай рады да спраў межрэлiгiйнага дыялога, знаходзiцца ў Каiры з 18 да 22 лютага. Пад час вiзiту ён сустрэнiцца з вярхоўным кiраўнiком мусульман-сунiтаў, шейхам аль-Азнара Мохаммедам Тантавi, каб падрыхтаваць яго вiзiт у Ватыкан. Кардынал Пупар спаткаецца таксама з ягiпетскiм мiнiстрам да спраў рэлiгiй Махмудам Хамдi Закзукам. Вiзiт ватыканскага дастойнiка праходзiць праз пяць месяцаў пасля вядомай прамовы Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у Регiнсбургу, прамовы, якая выклiкала пратэсты ў мусульманскiм свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.