2007-02-19 13:50:22

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


207 Нiякое законадаўства, нiякая сiстэма правiлаў цi дамоў не здолеюць упэўнiць людзей i народы жыць у еднасцi, братэрстве i мiры, нiякая аргументацыя не прагучыць мацней, чым заклiк да любовi. Толькi любоў як “forma virtutum” (форма дабрадзейнасцяў) можа ажывiць сацыялнае дзеянне i накiраваць яго на асягненне мiру у свеце, якi стала стала робiцца ўсё болей складаным. Аднак, каб усё гэта адбылося, неабходна паказаць, што любоў – не толькi натхнiтельнiца iндывiдуальных дзеянняў, але i сiла, здольная пракладваць новыя шляхi, на якiх магчыма вырашаць праблемы сучаснага свету i глыбока аднаўляць структуры з сярэдзiны, агульныя арганiзацыi i прававыя сiстэмы. У гэтай перспектыве любоў робiцца сацыяльнай i палiтычнай мiласэрнасцю: сацыяльная мiласэрнасць заахвочвае нас любiць агульнае дабро i на самой справе iмкнуцца да дабра ўсiх людзей, разглядаемых не толькi па асобку, але i ў сацыяльным вымярэннi, якое iх аб’ядноўвае.
208 Сацыяльная i палiтычная мiласэрнасць не вычэрпваецца адносiнамi памiж асобамi, але разгортваецца ў сецiве, у якое гэтыя адносiны ўключаны i якое менавiта i ў’яўляе сабой сацыяльнае i палiтычнае грамадства. Мiласэрнасць дзейнiчае на гэта грамадства, арыентуючыся, па магчымасцi, на дабро для яго цалкам. Многiя аспекты жыцця блiзкага, якога трэба любiць, лакалiзаваныя “у грамадстве”, такiм чынам, каб любiць блiжняга на самой справе; дапамагаць яму ў патрэбах i вызваляць з галечы – нешта iншае, чым любiць яго на iндывiдуальным узроўнi: любiць яго ў сацыяльным плане значыць, у залежнасцi ад сiтуацыi, карыстацца пасрэднiцтвам сацыяльных структураў для палепшання ягонага жыцця цi касаваць сацыяльныя фактары, якiя ствараюць такую галечу. Безумоўна, выявай любовi робiцца справа мiласэрнасцi, якой мы канкрэтным чынам адказваем на рэчаiсную i настойлiвую патрэбу блiзкага, але ў той жа меры адказам на неабходную праяву любовi з’яўляецца намер арганiзаваць i структуiраваць грамадства такiм чынам, каб блiзкiя не рабiлiся галечнымi, асаблiва калi галеча робiцца сiтуацыяй, у якой знаходзiцца шмат людзей i нават цэлыя народы, сiтуацыяй, якая сёння набывае маштабы сапраўды сусветнага сацыяльнага пытання.ЧАСТКА ДРУГАЯ “… Сацыяльная навука сама па сабе – каштоўны iнструмент эвангелiзацыi: у гэтай якасцi яна абвяшчае Бога i таямнiцу збаўлення ў Езусе кожнаму чалавеку i, тым самым, адкрывае чалавека яму самому.
У гэтым i выключна ў гэтым сэнсе яна разглядае ўсё iншае: права кожнага чалавека i ў асаблiвасцi працаўнiкоў, сямью i выхаванне, абавязкi Дзяржавы, мiжнароднае i нацыянальнае грамадства, эканамiчнае жыццё, культуру, вайну i мiр, павагу да жыцця з моманту зачацця i да смерцi”.РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
СЯМЬЯ – ЖЫЦЦЁВА ВАЖНАЯ
ЧАСТКА ГРАМАДСТВАI. Сямья – першае натуральнае грамадства
209 Важнасць i прыярытэтнасць сямьi для асобы i грамадства стала падкрэслiваецца ў Святым Пiсаннi: “Не добра быць чалавеку самотным”. Пачынаючы з тэкстаў , якiя апавядаюць аб стварэннi чалавека, робiцца зразумелым, што – па задуме Божай – сямейная пара з’яўляецца “першай формай супольнасцi людзей”. Эва створана на падабенства Адама, як тая, што ў сваiм адрозненнi яго дапаўняе, каб скласцi з iм адно цела. У той жа час, абодва атрымлiваюць заданне памножвацца, што робiць iх супрацоўнiкамi Творцы: “Пладзiцеся i памнажайцеся, i напаўняйце Зямлю”. Па задуме Творцы, сямья – гэта “першасная абшара “гуманiзацыi” асобы i грамадства” i “калыска жыцця i любовi”.
210 У сямье чалавек разумее любоў i вернасць Пана i адчувае, што на iх неабходна адказваць; дзецi атрымлiваюць першыя i рашучыя ўрокi практычнай мудрасцiу, з якiмi злучаны добрыя справы. Таму Пан робiць Сябе гарантам сужонскай любовi i вернасцi (пар. Мал 2, 14-15).
Езус нарадзiўся i жыў у канкрэтнай сямье, прыймаючы на Сябе ўсе адпаведныя ёй характарыстыкi, i надаiў iнстытуту шлюба найвышейшую годнасць, зрабiўшы яго Таямнiцай Новага Запавета (пар. Матэй 19, 3-9). У гэтай перспектыве сужонская пара набывае ўсю сваю годнасць, а сямья – належную ёй моц.
211 Царква, асвячаная бiблiйнай навiной, разглядае сямью як першае натуральнае грамадства, якое мае ад пачатку ўласныя правы, i ставiць у цэнтр сацыяльнага жыцця наступнае: надаць сямье “падпарадкваную i другасную ролю, пазбавiць яе належнага ёй па праву становiшча ў грамадстве – значыць сурьёзна пашкодзiць сапраўднаму росту ўсяго сацыяльнага цела”. Бо сямья, што нараждаецца з глыбокай аб’яднанасцi жыцця i сужонскай любовi – саюзе, заснаваным на шлюбе памiж мужчынай i жанчынай, - ад пачатку мае асаблiвае сацыяльнае вымярэнне як паршапачатковую абшару адносiнаў памiж асобамi, першая i жыццёва важная клетка грамадства; гэта Боскае пастанова, якая закладае аснову для жыцця асобаў як прататып усялякай сацыяльнай сiстэмы.







All the contents on this site are copyrighted ©.