2007-02-19 13:37:19

Украiнскiя праграмы Ватыканскага Радыё будуць рэтранслiрвацца ва Украiне.


Рэтрансляцыя ва Украiну ўкраiнскiх праграм Ватыканскага радыё пачалася пасля падпiсання пагаднення памiж дырэкцыямi Радыё Ватыкана i Нацыянальнага Радыё Украiны. Аб гэтым паведамiў дэпартамент iнфармацыi Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы.
З 13 лютага 2007 года, па аўторкам i чацьвергам у 22.05 па кiеўскiм часе ўкраiнскiе праграмы Ватыканскага Радыё будуць паўтарацца на III° канале агульнанацыянальнай радыёпраграмы Украiны, а з 6 красавiка па пятнiцах пачнецца трансляцыя яшчэ адной спецыяльнай праграмы.
Па меркаванню Галавы УГКЦ, перадачы Ватыканскага Радыё цяпер будуць даступныя шырокаму колу радыёслухачоў ва Украiне, якiя цiкавяцца жыццём Царквы i iмкнуцца даведацца аб ёй болей. Кардынал Гузар адзначыў, што iснуе тэндэнцыя, i не толькi памiж украiнцамi, жыць у сваiм замкнутым свеце.
“Калi мы даведваемся, як жiве Царква ў iншых краiнах, на iншых кантынентах, то пашыраем сваё разуменне таго, чым з’яўляецца Царква, - сказаў кардынал Любамiр. – Я думаю, гэта вельмi карысна для нас, бо мы выходзiм за межы нашага надворка i пачынаем разумець, што Царква – гэта сусветная арганiзацыя, якая спрабуе адказваць на праблемы, што iснуюць у iншых краiнах, у iншай рэчаiснасцi, у iншых культурах. Я гэта бачу як вялiкае духоўнае ўзбагачэнне i рады, што гэта iснуе. Дай Божа, каб яно нашаму народу добра служыла”, - зазначыў Галава ўкраiнскiх грэка-католiкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.