2007-02-19 13:35:32

Свяцейшы Айцец узначалiць Святую iмшу ў дзень свайго 80-годдзя.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° узначалiць Святую iмшу на плошчы святога Пятра з нагоды ўласнага 80-годдзя.
Кардынал Камiлло Руiнi, папскi вiкарый Рыма, накiраваў зварот да ўсiх вернiкаў прыняць удзел у Богаслужбе 15 красавiка, напярэдаднi дня нараджння сучаснага галавы Каталiцкай Царквы.
“Мы молiмся разам са Свяцейшым Айцом аб iм, просячы для яго багацця Боскiх блаславенстваў”, - напiсаў у сваiм пасланнi кардынал Руiнi, якi выконвае таксама абавязкi кiраўнiка Iтальянскай бiскупскай канфярэнцыi.
Урачыстая iмша будзе адпраўлена ў нядзелю ў дзень Божай мiласэрнасцi, у лiтургiчнае свята ўведзенае Янам Паўлам II°. Кардынал Руiнi таксама папрасiў вернiкаў малiцца аб Бенедыкце XVI° 19 красавiка ў другую гадавiну яго абрання на пасад св.Пятра.
2 красавiка бягучага года Бенедыкт XVI° узначалiць хаўтурную iмшу па Яну Паўлу II°.








All the contents on this site are copyrighted ©.