2007-02-19 13:53:33

Выступленне прадстаўнiка Апостальскага пасада пры ААН аб праве на працу.


Арцыбiскуп Челесцiно Мiльоре, сталы наглядальнiк Святога Пасада пры ААН у Нью-Йорку, выступiў на 45 сесii Камiсii ААН па сацыяльнаму развiццю пры Эканамiчнай i Сацыяльнай радзе. Выступленне кардынала было прысвячана артыкулу 3 статута ААН “Прыарытэтная тэма: забяспечэнне поўнай занятасцi i годнай працы для ўсiх”.
Арцыбiскуп Мiльоре падкрэслiў, што “мiжнароднае грамадства i ўрады забавязаны ствараць умовы для эканамiчнага развiцця, што спрыяе з’ўленню дастатковай колькасцi годных i адпаведным чынам аплачаных працоўных месцаў”. “Роўнасць жанчын i мужчын павiнна таксама выяўляцца ў адносiнах на працоўных месцах, у аплаце працы i атрыманнi пенсыi… Таксама важна, каб сямейныя мужчыны i жанчыны атрымлiвалi адпаведную i справядлiвую аплату сваёй працы, дастатковую для забяспечэння элементарных сямейных патрэбаў, асаблiва тых, што тычацца дзяцей”.
Кардынал падкрэслiў, што “галеча павiнна (…) зрабiцца аб’ектам асаблiвай занепакоенасцi для кожнага ўрада i любога цывiлiзаванага грамадства”.
Закрануўшы праблемы людзей сталага ўзросту, арцыбiскуп Мiльоре заклiкаў “да большай сбалансаванасцi пенсыённых сiстэм, а таксама ўмоў рынка працы, каб дапамагчы людзям сталага ўзросту ўносiць свой уклад у грамадства столькi часу, колькi яны жадаюць i могуць”.
На заканчэннi сваёй прамовы арцыбiскуп Челесцiно Мiльоре, сталы наглядальнiк Святога Пасада пры ААН у Нью-Йорку, закрануў пытанне мiгрантаў i засяродзiў увагу на тым, што “часта ў аснове iх дзеянняў палягае нармальнае жаданне працаваць, каб падтрымаць уласныя семьi. Яны таксама заслугоўваюць роўнай аплаты працы i роўнай абароны з боку закона, хаця б з улiкам таго, што праца, якую яны выконваюць звычайна болей нiхто iншы не жадае рабiць… Надта часта адсутнасць нармальнага сямейнага жыцця вядзе да такiх злачынстваў, як гандль людзьмi i прастытуцыя, у эмiгрантскiх асяродках”.







All the contents on this site are copyrighted ©.