2007-02-19 14:03:54

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 18 лютага


А паўдні ў нядзелю 18-га лютага, як у кожную нядзелю і вялікія сьвяты, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец паясьніў эвангэльскі сэнс любові непрыяцеляў, паклікаў таксама да мірнае развязкі канфлікту ў афрыканскай дзяржаве Гвінэя а палякаў заахвоціў да прымірэньня і прабачэньня.
Любоў непрыяцеляў выходзіць па-за межы чалавечых магчымасьцяў, але аднак яна магчымая- сказаў Папа. Спасылаючыяся да Эвангэльля паводле Лукі, дзе даручаецца любіць непрыяцеляў, Папа паясьніў, што гэта зьяўляецца адказам на канкрэтныя сітуацыі сьвету, ў якім ёсьць многа насільля ды несправядлівасьці. Можна іх пераадолець толькі любоў”ю і дабратою. Яны ж паходзяць ад Бога: зьяўляюцца Ягонаю міласэрнасьцю, што праявілася прыходам Хрыста. Гэта сам Бог памнажае дабро пачынаючы ад сэрца чалавека.
RealAudioMP3
Слушна, што гэтыя словы прызнаюцца за Вялікую Харту хрысьціянскага непрымяняньня насільля. Не заключаецца яно ў падвярганьні злу, згодна з фальшывым разуменьнем “настаўляньня другое шчакі”. Заключаецца яно наадварот- працягваў Папа- ў адказваньні на зло дабром, што перарывае ланцуг несправядлівасьці. Магчыма такім чынам зразумець, што для хрысьціяніна непрымяняньне насільля не зьяўляецца толькі тактычным заіграньнем але спосабам быць чалавекам, паводзінамі людзей, якія так перакананыя ў любові Бога і Ягонай сіле, што не баяцца супраціўляцца злу быўшы ўзброенным толькі ў любоў ды праўду- паясьніў Сьвяцейшы Айцец.
Вітаючы вернікаў, што сабраліся на Плошчы Сьвятога Пятра, Бэнэдыкт 16 заахвоціў іх, каб Вялікі Пост, які набліжаецца, стаў нагодаю да ажыцьцяўляньня міласэрнасьці. Дапаможнаю ў гэтым можа быць сьвядомасьць ўласнае слабасьці.
Бэнэдыкт 16 склаў таксама пажаданьні тым народам Усходу, як напрыклад Кітайцам, якія 18-га лютага ўшаноўвалі Новы Месячны Год. Пажадаў ім, каб быў ён для іх часам міру і дабрабыту.
Жыхароў Гвінэі, якія перажываюць хвалю неспакояў, Папа запэўніў аб сваёй духоўнай блізкасьці.
RealAudioMP3
Біскупы гэтае краіны мне прадставілі свае боязьні выкліканыя сітуацыяю грамадзкага параліжу, з гэнэральным страйкам ды гвалтоўнымі хваляваньнямі, якія спрычынілі многа сьмяротных ахвяраў. Заклікаючы да пашаны правоў чалавека я запэўніваю аб маёй малітве, каб супольныя намаганьні з мэтаю ўзьняцьця дыялогу давялі да пераадоленьня крызіту- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.