2007-02-17 11:51:37

Зборнік з выказваннямі Папы Бенедыкта 16 адносна шлюбу і сужыццёвасці без шлюбу выйшаў у выдавецтве галоўнага друкаванага органа Ватыкана - газеты "Оsservatore Romano " .


"Праўда аб сям'і"-назва кнігі.Нанесці ўрон сям'і значыць параніць увесь чалавечы род, пашкодзіць тоесамасць чалавечае істоты - вось галоўная думка Папы, якую выяўляюць складальнікі. Прадстаўляючы новую працу ў будынку нашага Радыё Ватыкана, прэссакратар Залі Друку айцец Федэріко Ломбардзі расказаў , што ў выданне ўвайшлі , галоўным чынам, публікацыі Ватыканскай газеты наконт сям'і, прычым, не толькі самога Папы Бенедыкта, але і іншых слынных прадстаўнікоў Царквы і свецкіх спецыялістаў.
У прынагодным слове рэдактар "Оsservatore Romano" Маріо Агнес падкрэсліў, што таксама і выступленні кожнага хрысціяніна дзеля дабра чалавека не могуць мець толькі асабісты характар, не толькі засяроджанасць на эмоцыях. Хрысціяне павінны публічна выказваць сваю трывогу для таго, каб дабро магло перамагчы. Недастаткова толькі маліцца аб гэтым і раздумваць: асягненне Дабра патрабуе прынароднага сведчання",-зазначыў рэдактар і запрасіў да публікацый у сваёй газеце. На заканчэнне ён запэўніў, што " " не будзе маўчаць, будзе пісаць і ў абліччы выступленняў тых, хто абвінавачвае Святы Пасад і яго газету, маючы адзін намер - разбурыць сям'ю. Тым самым усе на прэзентацыі кнігі пацвердзілі рашучасць не супакойвацца і абуджаць католікаў заступацца за сям'ю і выказвацца супраць фактычных саюзаў, не замацаваных духоўнымі і свецкімі ўладамі.Прафесар Папскай Акадэміі ў абарону жыцця, ганаровы прэзідэнт Італьянскага нацыянальнага камітэта па біаэтыцы прафесар Франческо д'Агосціно падкрэсліў, што Папа Рымскі мае права гаварыць пра ўвесь чалавечы род, апекуном якога ён і ёсць перад Богам і людзьмі. Прамовы Бенедыкта 16 адносна сям'і не з'яўляюцца ўварваннем у інтымную сферу, а, наадварот, знакам вернасці сваім пэўным абавяз.Кніга мае 86 старонак і ёсць своеасаблівым адказам на дэбаты ў Італьянскім парламанце аб ўзаконьванні фактычных саюзаў сужыцця, прычым не толькі між мужчынай і жанчынай, што цынічна, на законнай падставе падрывае натуральны саюз двух людзей у шлюбе, які, як указвалася на пасяджэнні, ня ёсць вырабам постхрысціянскае маралі, але нармальным, Богам дадзеным законам жыцця чалавецтва на Зямлі.Менавіта сям'я фармуе нас як людзей праз міжасабовыя адносіны, асветленыя любоўю і адданасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.