2007-02-16 14:11:20

У друку Грэцыі з'явіліся паведамленні са спасылкамі на ўплывовыя крыніцы аб пагрозе пакушэнняў на жыцці Сусветнага праваслаўнага Патрыярха і армянскага Патрыярха Канстантынопальскіх. Яны з'яўляюцца найбольш магчымымі чарговымі мішэнямі турэцкіх эстрэміскіх груповак.


Увесь Фанар у цэлым і ў прыватнасці Патрыярх Барталамей увасабляюць працэс, так ненявісны прыхільнікам нацыянальных экстрэмізмаў . Армянскі Патрыярх Канстантынопаля Месроп 2 ўзбудзіў да сябе асаблівую ўвагу нацыяналістаў тым, што ў сваім навагоднім пасланні крануў закрытую ў Турцыі тэму армянскага генацыду пачатка 20 стагоддзя. Як паведамляе ўплывовы грэцкі журналіст Алексіс Папагелас, ён чуў ад дзеячаў палітычных заходніх колаў і турэцкіх працаўнікоў службы бяспекі, што маюцца планы знішчыць Патрыярхаў. Ананімны аўтар у друку Грэцыі і Турцыі сцвярджае, што "нянавісць нацыяналістаў у адносінах да Канстантынопальскага Патрыярхату пераходзіць усе межы. Яны ў шаленстве ад таго значэння, якое яму надаюць еўрапейскія ўрады....Экстрэмісты ў Турцыі, безумоўна, разумеюць, што любы крок супраць патрыярхаў створыць вялізныя праблемы для дзяржавы ў міжнародных адносінах, але магчыма, што яны менавіта і ставяць гэта сабе на мэце!"







All the contents on this site are copyrighted ©.