2007-02-16 14:58:32

Прэзыдэнт Паўднёвае Карэі наведаў Ватыкан


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Паўднёвае Карэі, Рог Моо-гуна. Як паінфармавала Ватыканскае Прэсавае Бюро ў часе сустрэчы успомнена аб сардэчных адносінах паміж Апостальскаю Сталіцаю а Рэспублікаю Карэі ды аб зразуменьні ды супрацоўніцтве паміж Каталіцкім Касьцёлам а ўладамі гэтае краіны. Абмеркавана таксама грамадзкую і палітычную сітуацыю ва Усходняй Азіі. Многа месца заняла таксама справа працэсу прымірэньня на карэйскім паўвостраве ды пашана правоў чалавека ў гэтым рэгіёне.
Сьвяцейшы Айцец, на канец сустрэчы, перадаў Прэзыдэнту Паўднёвае Карэі, спэцыяльны ліст, ў якім піша аб цярпеньні карэйцаў з прычыны падзелу краіны. Папа зрабіў таксама заклік да ўстрыманьня гонкі нуклеарных збраеньняў, якія пагражаюць гэтай частцы сьвету. “Заклікаю ўсіх зацікаўленых да ўзьняцьця ўсялякага роду намаганьняў, каб існуючыя напружаньні разьвязаць мірнымі сродкамі . Адначасна трэба запэўніць, каб найслабейшая частка паўночна-карэанскага грамадзтва мела доступ да гуманітарнай дапамогі”- напісаў Папа да Прэзыдэнта Паўднёвай Карэі. У абліччы вельмі добрага эканамічнага разьвіцьця Паўднёвае Карэі Сьвяцейшы Айцец заахвоціў тамашнія ўлады да турботы пра тое, каб з яго дабрадзейства змаглі карыстасьц усе грамадзяне.








All the contents on this site are copyrighted ©.