2007-02-16 08:19:52

Праблемы Каталiцкай Царквы ў Чэхii.


Недахоп святароў i разбурэнне сямьi: такiмi ёсць галоўныя праблемы для Царквы ў Чэхii. Аб гэтым заявiў бiскуп мараўскага горада Брно монс.Войцех Цiкле пад час свайго наведвання штаб-кватэры вядомай дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Царква ў патрэбе”. “Пасля падзення камунiстычнага рэжыма сiтуацыя ў Царкве Чэшскай рэспублiкi непростая”, - адзначыў бiскуп Цiкле. “У нас толькi 25 семiнарыстаў з пяцi дыяцэзiй Багемii i 70 – з трох дыяцэзiй Маравii”, - паведамiў каталiцкi дастойнiк. “У маёй дыяцэзii болей за палову прыкладна з паўтара мiльёна чалавек ахрышчаны”, у той жа час як “на iмшу прыходзяць толькi 100 тысяч”, - сцвердзiў, у прыватнасцi, чэшскi бiскуп.
Монс. Цiкле, якi з’яўляецца кiраўнiком Аддзела па пытаннях сямьi пры Бiскупскай канфярэнцыi Чэхii, адзначыў таксама, што сiтуацыя з iнстытутам сямьi ў яго краiне “не адрознiваецца” ад сiтуацыi ў iншых краiнах Еўропы: каля 67% сямейных параў разводзяцца. Акрамя таго, многiя з нашай моладзi не бяруць шлюб, бо не жадаюць быць звязанымi нейкiмi вузамi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.