2007-02-15 15:30:05

Папа прыняў мiнiстраў фiнансаў Iталii, Вялiкабрытанii, Канады i Расii.


9 лютага Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прыняў мiнiстраў фiнансаў Iталii, Аб’яднанага Каралеўства, Канады i Расii з нагоды прадстаўлення праекта “Advance Market Commitment”. Разам з мiнiстрамi на спатканнi прысутнiчалi каралева Ярданii Ранья i прэзiдэнт Сусветнага банка Пол Вульфовiц.
Пад час сустрэчы Папа зазначыў, што мэтай гэтай iнiцыятывы з’яўляецца “разпрацоўка i вытворчасць вакцынаў супраць эпiдымiчных захворванняў, каб яны былi даступныя самым бедным краiнам”, а таксама каб адказаць “на самы патрэбны з выклiкаў у прафiлактычных захворваннях, якiя асаблiвым вострым чынам стаiць перад краiнамi, чыё насельнiцтва i без таго жыве ў галечы, пераадольваючы сур’ёзныя цяжкасцi”.
“Ад усяго сэрца падтрымлiваю вашы высiлкi ў рэалiзацыi гэтай новай праграмы i мэту працягнуць навуковыя даследваннi ў адкрыццi новых вакцынаў, якiя тах неабходны для здароў’я мiл’ёнаў людзей, у тым лiку вялiзарной колькасцi дзяцей, з-за iнфекцыйных захворванняў, асаблiва ў тых частках свету, дзе ёсць высокая рызыка падобных захворванняў”.
Бенедыкт XVI° падкрэслiў таксама, што “у гэту эпоху глабалiзаваных рынкаў нас моцна заклапочвае нарастаючы разрыў памiж узроўнем жыцця краiнаў, якiя карыстаюцца аграмадным багаццем i высокiм узроўням тэхналагiчнага развiцця, i ўзроўнем жыцця тых краiнаў, што знаходзяцца на шляху развiцця, дзе яшчэ iснуе i нават павялiчваецца галеча”.
“Я запэўнiваю вас у поўнай падтрымцы Святога Пасада, - сказаў напрыканцы сваёй прамовы Папа, - гэтага гуманiтарнага праекта, якi натхняецца духам чалавечай салiдарнасцi, у якiм мае патрэбу наш свет, каб пераадолiць любыя выявы эгаiзма i спрыяць мiрнаму суiснаванню памiж народамi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.