2007-02-14 14:47:18

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 14 лютага


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з італьянскімі пілігрымамі, якія прыбылі з рэгіёну Маркэ. Затым у зале імя Папы Паўла 6-га з іншымі вернікамі. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломніўкаў з кожнага кутку сьвету. Паводле ватыканскіх крыніц у самой зале Папы Паўла 6-га было іх больш за 20-ць тысяч. Была гэта ўжо сёмая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
А сваю галоўную катахэзу, ў часе сёньняшняе аўдыенцыі, Бэнэдыкт 16 прысьвяціў ролі жанчын у Касьцёле, сказаўшы, між іншым:
RealAudioMP3
У апостальскай паслузе Касьцёла ад пачатку ягонага існаваньня важную місію выконваюць жанчыны.
Ісус, праўда ж, выбірае 12 Апосталаў-мужчын але ў групе суправаджаючых Яго асоб, Эвангэльлі пералічваюць многа жанчын, якія з Ім размаўляюць, слухалаюць Яго навукі. Напрыклад Яанна, Марыя і Марта, Сузанна, Марыя Магдалена. Яны ёсьць сьведкамі Яго цудаў. Вынятковую ролю ў Адкупленьні- працягваў Папа сваю сёньняшнюю катахэзу- зьдзейсьніла Дзева Марыя. Першым сьведкам і абвяшчальнікам Уваскрасеньня была Марыя Магдалена.
Касьцёл Першых вякоў- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- дацэньваў ролю жанчын. Сярод сваіх блізкіх супрацоўнікаў Сьвяты Павал пералічвае Крыску і Прышыльлю, Абфію, Фэдэ Дыяканісу, Трыфэну, Мэрсыду і Юлію. Яны выконвалі прарочыя функцыі, паслугу дыяканіс, узмацоўвалі хрысьціянскія супольнасьці працаю і малітваю. Памёршы Папа Ян Павал ІІ у Апостальскім Лісьце «Мульерым Дыгнітатэм « ( аб годнасьці жанчын) зазначыў, што Касьцёл дзякуе Богу за кожную жанчыну, за ўсялякага роду харызму, якія Сьвяты Дух дае на працягу гісторыі Божага Народу.
Мы злучаемся ў гэтай ацэнцы- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- дзякуючы Хрысту, што так пладавіта вядзе Супольнасьць Веруючых, не толькі дзякуючы паслузе мужчын але таксама і жанчын, для большай хвалы Бога.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.