2007-02-13 14:10:22

Італія: кардынал Сэпэ "Распрастрыце рукі, хай нажы выпадуць"


Аб прынашэньні да Касьцёлаў нажоў заклікаў моладзь арцыбіскуп Нэапалю. Кардынал Сэпэ мае надзею, што гэтаю незвычайнаю ініцыятываю прычыніцца да паменшаньня злачыннасьці ў горадзе. Гэты заклік знайшоўся ў спэцыяльным лісьце да моладзі. Ёсьць ён вынікам шматлікіх забойсьваў ў гэтым горадзе ў апошнім пэрыядзе.
«Распрастрыце рукі, хай нажы выпадуць»- напісаў у сваім лісьце кардынал Сэпэ. Арцыбіскуп Нэапалю заахвоціў моладзь, каб адкінула насільле і адважана выбрала жыцьцё. «Прашу акту адвагі: хай кожны з вас па-ціхоньку прыйдзе ў Касьцёл і пакіне свой нож пад крыжам». Арцыбіскуп сьцвердзіў, што не важна сколькі нажоў моладзь пакіне ў Касьцёле, але нават адзін нож будзе вялікаю перамогаю. Кардынал Сэпэ паясьніў, што ўсе сабраныя такім чынам нажы будуць пераробленыя на прылады для сельскае гаспадаркі. «Са сьмяротнага аружжа зробім прылады жыцьця»- закончыў свой ліст арцыбіскуп Нэапалю.
Заклік быў прыхільна прыняты як уладамі Нэапалю так і тамашнімі ксяндзамі. Нэапаль ёсьць адным з найбольш небясьпечных гарадоў Італіі. Ахвярамі насільля вельмі часта стаюць наймалодшыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.