Папа Бэнэдыкт 16: натуральнае права асноваю дыялогу
Натуральнае права зьяўляецца адзіною пасьпяховаю аховаю перад злоўжываньнем улады
ці ідэалагічнымі маніпуляцыямі. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў пра гэта, сустракаючыся
з удзельнікамі міжнароднага кангрэсу на тэму маральнага натуральнага права, які зарганізаваў
Папскі Лятэранскі Унівэрсытэт. У сваёй прамове да іх Папа зьвярнуў, між іншым,
увагу на тое, што поступ прыносіць вялікія карысьці, аднак спалучаецца з пагрозамі.
Адною з іх ёсьць нішчэньне натуры цераз дзеяньне чалавека. Натуральнае права ёсьць
упісанае ў сэрца чалавека, як пісаў ужо Сьвяты Павал. Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што
асноўным прынцыпам гэтага закону зьяўляецца тое, што мы робім дабро і пазьбягаем зла.
З гэтага права вынікае пашана для кожнага чалавечага жыцьця, для праўды і свабоды,
справядлівасьці і салідарнасьці. Гэтае права стаіць перад усялякім устаноўленым правам.
Кожны законны парадак мусіць яго прытрымлівацца. Сапраўдны поступ мусіць прытрымлівацца
сумленьня. Інакш не ёсьць поступам. “Я пачуваюся забавязаным сьцвердзіць яшчэ раз,
што не ўсё навукова магчымае да зьдзейсьняньня ёсьць адначасна маральна дапушчальнае”-
дадаў Сьвяцейшы Айцнц зьвяртаючыся да ўдзельнікаў кангрэсу на тэму маральнага натуральнага
права.