2007-02-10 10:54:01

Італія: Каталіцкі Касьцёл крытукуе праект закону аб пастаянных саюзах


Атакаю на ўстанову сям”і назваў італьянскі Касьцёл праект закону аб пастаянных саюзах, у гэтым таксама гомасэксуальных. Праект закону быў прыняты урадам Романо Проді. Праект, які цяпер будзе абмяркоўваны ў італьянскім парламанце, акрэсьлівае правы і абавязкі асоб, якія жывуць у пастаянных саюзах.
Супраць новаму закону выступіла апазыцыя, якая прадказала, што выступіць у абароне сапраўднае сям”і.
Тое, што ў апошнім часе толькі Каталіцкі Касьцёл бароніць сям”ю вынікае з факту, што мы стаім ў абліччы культуры, якая ў апошніх гадах на першы план высунула дабро адзінкі. Цераз гэта гэтая культура страціла з вачэй вартасьць сужонства і сям”і, значыць багацьце, якое ажыцьцяўляецца ў шлюбным саюзе.- падкрэсьліў ксёндз Нікольлі, адказны у італьянскім Епіскапаце за душпастырства сем”яў. Далей падкрэсьліў, што адсюль менавіта вынікае, што “калі справа ідзе пра абарону сямі, Касьцёл астаўся быццам-бы сам, таму што сучасная культура не заўважае ўжо яго багацьця. Касьцёл не можа згадзіцца з тым, каб цывільныя саюзы былі прадстаўляныя на роўнасьці з сям”ёю, як супольнае дабро”. Ксёндзе Ніколі падкрэсьліў, што такое стаўленьне ёсьць не да прыняцьця і сказаў, што Касьцёл будзе рашуча бараніць сям”ю.
У апошніх тыднях італьянскі Эпіскапат рашуча выказваўся супраць легалізацыі свабодных саюзаў, прыпамінаючы аб неабходнасьці абароны сапраўднае сям”і. Падкрэсьліваў пры гэтым, што ў дэмакратычным грамадзтве кожны можа жыць так як хоча, што не абазначае, што мае быць гэта санкцыяніравана законна.








All the contents on this site are copyrighted ©.