2007-02-09 13:23:31

Частковую ці поўную індульгенцыю( адпушчэнне грахоў) можна, не чакаючы Вялікага юбілею, атрымаць тым католікам,


якія, разам з іншымі абавязкамі на добрыя справы, прымуць удзел у Сусветным Дні хворага.Дэкрэт аб гэтым, падпісаны амерыканскім кардыналам Фрэнсісам Стафардам, які з'яўляецца кіраўніком апостальскага Дома пенітэнцыярнага ( раскаяння). Католікі могуць прыняць удзел у сваіх дыяцэзіях ці нават парафіях у тых акцыях, якія будуць прымеркаваныя да Сусветнага Дня хворага. Прыгадаем, што гэтым разам ён будзе адзначвацца 11 лютага ў Сеўле - сталіцы Паўднёвай Карэі. У прынагодным Дэкрэце гаворыцца, што Папа Бенедыкт 16 аб'явіў магчымасць індульгенцыі каб узбагаціць адзначэнне Дня хворага і падкрэсліць сэнс хрысціянскага навучання аб каштоўнасці і сэнсе пакуты. Напярэдадні кожны можа пакаяцца ў сваіх грахох і яшчэ раз пацвердзіць сваю веру ў тое, што крыжовыя пакуты і смерць Езуса Хрыста - крыніца выратавання для Жыцця Вечнага.







All the contents on this site are copyrighted ©.