2007-02-08 14:12:57

Славуты і шанаваны хрысціянамі ўсіх намінацый багародзічны вобраз
"Збаўленне народаў рымскіх(SALUS POPULI ROMANI)"


суправаджае пілігрымку па Афрыцы Крыжа Сусветнага дня моладзі. Цяпер ён перабывае ў Батсване.З Чорнага кантыненту абедзьве святыні прыбудуць праз Акіаніі ў Аўстралію, якая станецца месцам чарговай сустрэчы маладых католікаў у 2008 годзе. Вандраванне крыжа і іконы "SALUS POPULI ROMANI" распачалося ў студзені мінулага году і ўжо збірала вакол сябе не толькі маладых хрысціянаў розных канфесій, але і мусульманаў. З Сенегала рэліквіі прайшлі праз Гвінею Біссаў, Гану, Тога, Буркіна Фасо, Нігерыю,Камерун,Габон, Конга, Бурундзі, Руанду,Танзанію, Малаві і Замбію. Па ўсіх краінах выпрабаванага кантыненту ля Крыжа збіраліся маладыя і старыя, каб маліцца аб выратаванні сваіх і суседніх народаў ад хваробаў, войнаў, нястачы, навадненняў і засух, каб Вялікі Бог дараваў правіны і навучыў правільна распараджацца багаццямі, Ім дадзенымі. Шмат ў гэтых сустрэчах гаварылася аб ролі моладзі ў працэсе ацалення, міра і будаўніцтва . Крыж збіраў не толькі католікаў, але і няверуючых, хворых, багатых, галечных, нават вязьняў. Ці, як у Бурундзі, вышэйшыя ўлады краіны, у прысутнасці якіх біскуп Эварыст Нгоягоэ перапрошваў за чалавечыя злыдзеі, што адбыліся ў краіне і каштавалі жыцця шматлікім грамадзянам маладой грамады.
Пасля Батсваны ў гэтым жа лютым Крыж і ікона найсвятой Дзевы Марыі Снежнай - спіс са славутай, што стаіць у рымскай Базіліцы, будуць перададзеныя батсванскімі католікамі для моладзі Суазі, потым - Мазамбіку, ПАР і Мадагаскару.
23 сусветны Дзень моладзі пройдзе ў Сіднэі з 15 па 20 ліпеня будучага году,







All the contents on this site are copyrighted ©.