2007-02-07 11:02:50

Князь Ліхтэнштэйна Ханс-Адам , князёўня Марыя разам з іншымі сямейнікамі былі прынятыя на спецыяльнай аўдыенцыі Папам Бенедыктам 16. У княстве Ліхтэнштэйн увесь 2007-мы аб'яўлены Годам Сям'і.


(Кароткая даведка:76 працэнтаў з 34 тысяч насельніцтва краіны парламенцкай дэмакратыі - католікі.Княства Ліхтэнштайн (па-нямецку Fürstentum Liechtenstein) – малая, сухапутная краіна ў Заходняй Эўропе, мяжуе са Швэйцарыяй на захадзе і з Аўстрыяй на ўсходзе. Сталiца: Вадуз.) Рашэнне надаць сёлета ўсю дзяржаўную ўвагу сям'і спалучана са змяньшэннем нараджальнасці.У княскай заяве дадаецца, што асаблівая ўвага надаецца палітыцы падтрымкі сям'і і жанчыне, якая спалучае працу і клопат пра сям'ю. Прынц ХансАдам 2 Ліхтэнштэйнскі - лаўрэат прэстыженай прэміі "Дарога да міра",якую ўсталяваў аднайменны Фонд місіі Святога Пасаду пры ААН у Нью-Йорку. У 2001 годзе прэмія была прысуджаная прынцу за ягоную дзейнасць па сцверджанню правоў чалавека і вартасці чалавечае асобы. Фота разам з Папам Бенедыктам 16, што ўвекавечыла гнядаўнюю падзею, можна знайсці на сайце афіцыйнага органу Ватыкана "Osservatore Romano (Рымскі аглядальнік)"
















All the contents on this site are copyrighted ©.