2007-02-07 11:03:03

Завершыўся кубінскі кангрэс па быяэтыцы, зарганізаваны каталіцкім Цэнтрам Яна Паўла 2. Этычны крытэры ў навуцы - адзіна карысны для асобы і грамадства. Навука без этыкі служыць не прагрэсу, а ягонаму разбурэнню - такі лейтматыў гэтых роздумаў.


Папа Бенедыкт 16 накіраваў у Гавану сваё пасланне да 400 дзеячаў навукі і культуры не толькі Кубы, але і многіх краін свету.Ён прыклікаў глыбей вывучаць дэлікатную сферу медыцыны з дапамогай быяэтыкі. Яна адкрытая на трансцыдэнтнасць і спрыяе развіццю разумення вартасйці кожнай чалавечае асобы. Кардынал Тарчізіо Бертоне,Дзяржсакратар Ватыкану падпісаў гэтае пасланне.Ён дадае, што Папа заклікае ўсіх спрыяць распаўсюджванню сапраўднае культуры, якая, прызнаючы дабро для грамадства ў плёнах навуковага пошуку, не забывалася аб тым, што кожная навуковая задача павінна кіравацца этычным крытэрам. А такою мераю ёсць ні што іншае, як служэнне чалавеку напрацягу ўсяго ягонага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.