2007-02-06 14:15:59

Папа: сьмяротная кара зьнявагаю годнасьці чалавека


Пакараньне сьмерцю зьяўляецца зьнявагаю чалавечае годнасьці – сказаў Бэнэдыкт 16 у пасланьні на Трэці Сусьветны Кангрэс Супраць Сьмяротнае Кары. Мэтаю нядаўна заканчанае ў Парыжы сустрэчы было зрабіць больш уражлівым грамадзкую думку на гэтую праблему ды таксама абвясьціць сусьветны мараторый адносна сьмяротнае кары.
Сьвяцейшы Айцец ў лісьце, які быў прачытаны на Кангрэсе, прыпомніў аб абавязваючым хрысьціян «наказе пашаны чалавечага жыцьця». Сьмяротную кару Папа назваў «не толькі замахам на жыцьцё, але таксама зьнявагаю чалавечае годбнасьці». Папа падкрэсьліў, што сучасная дзяржава распараджаецца больш пасьпяховымі сродкамі чым сьмяротная кара ў перамаганьні злачынстваў, сродкі, якія даюць таму, хто зьдзейсьніў гэтыя злачынствы, шанц іх адкупленьня.
Кангрэс у Парыжы зарганізавала Кааліцыя Супраць Сьмяротнай Кары. Гэтаму Руху дала пачатак Супольнасьць Сьвятога Эджыдыя, якая ад многіх гадоў вядзе акцыю, якая намерваецца скасаваць гэты найвышэйшы памер пакараньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.