2007-02-05 14:24:41

Перадаем заключную частку Паслання Свяцейшага Айца да Сусветнага дня мiру.


15. Яшчэ адзiн факт, якi выклiкае асаблiвую заклапочанасць – гэта iмкненне, якое выяўляецца ў апошнiя часы некаторымi дзяржавамi. Гутарка iдзе аб валоданнi ядзернай зброяй. На падставе гэтага з усiх бакоў абвастрылася праблема атмасфера няпэўнасцi i боязi перад магчымасцю атамнай катастрофы. Гэта пераносiць сэрцы людзей назад, у мiнулае, у часы знуральнай боязi так званай “халоднай вайны”. Пасля заканчэння таго перыяда з’явiлася надзея, што ядзерная небяспека будзе канчаткова пакiнута, а чалавецтва ў рэшце здолее надоўга ўздыхнуць з палёгкай. У якой жа ступенi з’яўляецца актуальным у сувязi з гэтым папярэджанне Другога Ватыканскага Сабора: “Кожная вайна, накiраваная на знiшчэнне цэлых гарадоў цi рэгiёнаў разам з iх насельнiцтвам, з’яўляецца злачынствам супраць Бога i самога чалавека i павiнна быць асуджана”. На жаль пагроза лёсу чалавецтва iснуе. Шлях да забясячыння мiрнай будучынi для ўсiх прапануецца не толькi ў мiжнародных дагаворах аб нераспаўсюджваннi ядзернай зброi, але i абазку рашучага асягнення яе скарачэння i канчатковага злiквiдавання. Трэба выкарыстаць усе шляхi дзеля асягнення, пры дапамозе перагавораў, гэтых мэтаў! Бо гутарка iдзе аб лёсе ўсяго чалавецтва! Царква ў абароне трансцэндэнтнасцi чалавечай асобы. 16. У рэшце, зазнацыў Папа, я жадаю звярнуццаю да Божага Народа з заклiкам, якi не церпiць адкладання: каб кожны хрысцьянiн адчуваў сябе нястомным мiратворцай i мужным абаронцай годнасцi чалавечай асобы i яе праў. Хрысцьянiн, удзячны Богу за тое, што Ён паклiкаў яго ў Сваю Царкву, якая з’яўляецца ў свеце “знакам i абаронай трансцэндэнтнасцi чалавечай асобы”, няспынна будзе прасiць у Яго аб жыццёва важным мiры, якi мае аграмаднае значэнне ў жыццi кожнага з нас. Акрамя таго, ён будзе з годнасцю i шчодрай самаахвярнасцю служыць справе мiру, iсцi на сустрач да братоў, асаблiва да тых, якiя не толькi пакутуюць ад галечы, але i пазбаўлены гэтага каштоўнага дара. Езус адкрыў нам, што “Бог ёсць любоў” i што найвышейшае паклiканне чалавека – гэта любоў. У Хрысце мы маем магчымасць знайсцi найвышейшую аснову для таго, каб зрабiцца рашучымi змагарамi за чалавечую годнасць i мужнымi мiратворцамi.
17. Такiм чынам, няхай не знiкне нiколi ўклад кожнага вернiка ў спрыянне сапраўднага i iнтэгральнага гуманiзма, згодна энцыклiкаў “Populorum progresso” i “Sollicitudio rei socialis”, мы, - працягвае Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, - менавiта рыхтуемся да святкавання ў бягучым годзе да iх 40 i 20 гадавiны. Каралеве свету, Мацi Езуса Хрыста, “свету нашага”, даручаю маю настойлiвую просьбу аб усiм чалавецтве ў пачатку 2007 года, на якi мы ўзiраем – нягледзячы на пагрозы i праблемы – з сэрцам, якое поўнае надзеi. Няхай Багародзiца пакажа нам у Сваiм Сыне шлях мiра, няхай ачысцiць нашы вочы, каб яны здолiлi бачыць Ягоны Твар у кожнай асобе, сэрцы свету!
З Ватыкану, 8 снежня 2006 года
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°







All the contents on this site are copyrighted ©.