Мангольскі горад Дархан непадалёк ад расійскай мяжы мае сваю каталіцкую грамаду.
У ёй пакуль 23 чалавекі, але яшчэ столькі ж дадасца на Пасху: яны жадаюць прыняць
ва ўрачысты дзень Уваскрасення свой хрост.
"Гэта людзі,вельмі трывалыя ў веры і прыходзяць на Літургію штораніцы"- расказвае
дон Джакомо Керуватур, пробашч новай парафіі па-за межамі сталіцы Улан Батара. Ён
тут прадстаўляе місіянароў-салезіянцаў, якіх нават камуністычны рэжым Манголіі прыняў
вельмі гасцінна і дабразычліва. Айцы з ордэна Святога Яна Боска, як і паўсюдна, у
гэтай усходняй краіне займаюцца,акрамя эвангелізацыі, адукацыйнай дзейнасцю і дабрачыннасцю.
Як зазначае айцец Джакомо, перад тым ніхто ў гэтых сцяпных месцах не чуў пра каталіцтва."Мы
пачалі з самых асноваў веры, сустракаліся і гутарылі з людзьмі розных узростаў і прафесій,
але асабліва з моладзю." Цяпер у Манголіі ёсць 3 місіі салезіянцаў.